Кісялі (Хмяльніцкая вобласьць)
Кісялі́ (па-ўкраінску: Киселі) — вёска ў Стараканстантынаўскім раёне Хмяльніцкай вобласьці Ўкраіны. Уваходзіць у склад Сахнівіцкай вясковай рады. Насельніцтва — 391 чалавек (2001).
Кісялі | |
укр. Киселі | |
Дата заснаваньня: | 1601 |
Краіна: | Украіна |
Вобласьць: | Хмяльніцкая |
Раён: | Стараканстантынаўскі |
Вышыня: | 279 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 391 чал. (2001) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | 3854 |
Паштовы індэкс: | 31133 |
КОАТУУ: | 6824287703 |
Геаграфічныя каардынаты: | 49°48′20″ пн. ш. 27°21′57″ у. д. / 49.80556° пн. ш. 27.36583° у. д.Каардынаты: 49°48′20″ пн. ш. 27°21′57″ у. д. / 49.80556° пн. ш. 27.36583° у. д. |
Кісялі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мінуўшчына
рэдагавацьПершапачаткова мясцовасьць належала да Астроскай ардынацыі. У XVIII стагодзьдзі пераходзіць ва ўласнасьць Любамірскіх, ад якіх у 1763 Кісялі і Пісараўку набыў Юзэф урбаноўскі гербу «Прус». Ад Юзэфа вёскі дасталіся ягонаму сыну Антонію, жанатаму з Эльжбетай Крушэўскай, якія жылі ў Гарадку. Па сьмерці Антонія ў 1843 року ягоная жонка пераехала ў Кісялі, а ў 1853 прадала Гарадзец і зьехала ў Жытомір. У наступным року Эльжбета Крушэўская памерла, запавядаўшы Кісялі сваім тром пляменьніцам з Варонічаў: Марыі Стахоўскай, Сабіне Браткоўскай і Соф’і Крашэўскай. Крашэўскія, паводле яе волі, мелі стаць уласьнікамі маёнтку, сплаціўшы астатнім двум сем’ям патрэбную суму кампэнсацыі. Язэп Крашэўскі захапляўся прыгажосьцю кісялёўскіх краявідаў яшчэ падчас гасьцяваньня ў Крушэўскіх, і Эльжбета ведала, як пакінуць пасьля сябе памяць. На ейнай магіле Крашэўскі паставіў мэталёвую каплічку з уласнымі вершамі й малюнкамі[1].
У той час Крашэўскія жылі ў Жытоміры, у Кісялі прыяжджаючы адпачываць[2]. У 1861, зьяжджаючы з Валыні, прадалі Кісялі.
Турыстычная інфармацыя
рэдагаваць- Мэмарыяльная дошка ў гонар Язэпа Крашэўскага. Знаходзіцца на будынку Кісялёўскае агульнаадукацыйнае школы I—II ступеняў[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Киселі Україна туристична Праверана 13 траўня 2012 г.
- ^ а б М.Алєксєєва. (19 04 2012) Відбулося літературно-мистецьке свято «Крила натхнення Юзефа Ігнаци Крашевського», приурочене до 200-річчя з дня народження та 125-річчя з дня смерті польського письменника (укр.) Новини. Хмельницька обласна державна адміністрація. Праверана 13 траўня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Надвор’е ў вёсцы Кісялі (укр.)