Кіскі пагост
Кіскі пагост (па-расейску: Кижский погост) — архітэктурны ансамбль у складзе Дзяржаўнага гісторыка-архітэктурнага музэю «Кіжы», разьмешчаны на высьпе Кіжы Анескага возера, які складаецца зь дзьвюх цэркваў і званіцы XVIII—XIX стагодзьдзяў, акружаных адзінай агароджай — рэканструкцыяй традыцыйных агароджаў цьвінтароў. Зьяўляецца аб’ектам сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Расеі.
Кіскі пагост | |
---|---|
Kizhi Pogost* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Краіна | Расея |
Тып | культурны |
Крытэры | i, iv, v |
Спасылка | 544 |
Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Каардынаты | 64°4′0″ пн. ш. 35°13′30″ у. д. / 64.06667° пн. ш. 35.225° у. д.Каардынаты: 64°4′0″ пн. ш. 35°13′30″ у. д. / 64.06667° пн. ш. 35.225° у. д. |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1990 (14-я сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Гісторыя
рэдагавацьПершымі пісьмовымі крыніцамі, з апісаньнем спаскага кіскага праваслаўнага прыходу, зьяўляюцца кнігі Абанескай пяціны XVI стагодзьдзя.
У XVII стагодзьдзі наўгародзкі купец Сямён Гаўрылаў пачаў ствараць мэталюргічную вытворчасьць у завадзкім маштабе. Выявіўшы медную руду, ён пачаў у 1669 годзе будаваць медна-плавільны завод у Кіскай акрузе. Ягонае пачынаньне падхапілі дацкія горназдабытчыкі Бутэнант і Марсэліс. У 1696 годзе ў іх было ўжо тры заводы. Да канца XVII стагодзьдзя ў Кіскай акрузе адкрыліся яшчэ 2 новых завода. Заводы будаваліся першапачаткова як меднаплавільныя, затым, з прычыны стратнасьці, іх пераводзілі на вытворчасьць жалеза. Сялянскае насельніцтва ставілася да будаўніцтва заводаў варожа, з прычыны маштабнага адводу заводчыкам зямельных вучасткаў і лясных угодзьдзяў пад распрацоўку багатых рудамі нетраў, увядзеньня для сялянаў абавязковай працы на заводах, падрыву саматужнай здабычы і апрацоўкі жалеза.
Пасьля губэрнскай рэформы 1775 году пагосты як адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі былі скасаваныя. Межы Кіскага прыходу былі значна скарочаныя да памераў Кіскай воласьці Петразаводзкага павету. Колькасьць вернікаў у Кіскай парафіі, паводле зьвестак на 1785 год, складала 2358 чалавек. У 1920 годзе, пасьля кастрычніцкага перавароту, цэрквы Кіскага пагосту былі пастаўлены на дзяржаўны ўлік як помнікі архітэктуры, аднак рэлігійныя абрады працягвалі ладзіцца.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Музэй-запаведнік «Кіжы». Афіцыйны сайт
- Востраў Кіжы. Фота і артыкулы