Кір I
Кір I (па-старапэрсыдзку: Kuruš, па-грэцку: Κύρος) — пэрсыдзкі кароль з дынастыі Ахемэнідаў, сын Тэіспа, унук Ахемэна.
Падзяліў разам з братам Арыярамнам каралеўства свайго бацькі. Кір І асацыюецца, хоць і ня ўсімі дасьледчыкамі, з Курасам Парсумаскім. Упершыню Курас узгадваецца ў 652 да н. э., калі ён выступіў на баку бабілёнскага караля Шамаш-шум-укіна ў няўдалай вайне таго са сваім братам асырыйскім каралём Ашурбаніпалам.
Курас узгадваееца зноў у 639 да н. э. У той год Ашурбаніпал захапіў Элям і прымусіў скарыцца сабе ўсіх хаўрусьнікаў Эляму, у тым ліку Кураса. Ягоны сын Аруку быў пасланы ў Асырыю заплаціць даніну Ашурбаніпалу. Пасьля Курас зьнікае з гістарычных запісаў. Верагодна, ён працягваў плаціць даніну й пасьля сьмерці Ашурбаніпала, а з падзеньнем Асырыі ў 612 да н. э. патрапіў пад уплыў Мідыі. Памёр за панаваньнем мідыйскага караля Кіяксара (633 да н. э. — 584 да н. э.) ці ягонага сына Астыяга (584 да н. э. — 550 да н. э.). Пераемнікам Кіра І на пасадзе караля стаў ягоны сын Камбіз I.
Папярэднік Тэісп |
Кароль Аншану 640 да н. э. — 580 да н. э. |
Наступнік Камбіз I |