Аруку
Аруку (па-старапэрсыдзку: Harriukqa/Hariuwuka, па-асырыйску: A-ru-uk-ku, па-арамэйску: ʾrywk, па-грэцку: Arioukes; каля 656 да н.э. — ?) — старэйшы сын караля Кураса Парсумаскага. У 639 да н.э. пасьля захопу асырыйскім каралём Ашурбаніпалам Сузаў быў накіраваны як закладнік сваім бацькам у знак прызнаньня вяршынства Асырыі ў Нінэвію, дзе, верагодна, і памёр.
Бацька Аруку, Курас з Парсумасу традыцыйна асацыюецца з Курашам з Парсы, больш вядомым як пэрсыдзкі кароль Кір I. У такім разе нараджэньне Кіра прыпадае на 680-675 да н.э. Тым ня менш, сёньня дадзеная ідэнтыфікацыя ставіцца пад пытаньне, перш за ўсё праз магчымы ўзрост Кіра І. Да таго ж, накіраваньне Аруку ў Нінэвію зьвязваецца не з падпарадкаваньнем Пэрсіі Асырыяй, а з усталяваньнем сяброўскіх адносінаў між суседнімі краінамі. Апроч таго, ставіцца пад пытаньне само прачытаньне імя Аруку, асацыяцыя Парсумашу з Парсай (Пэрсіяй), а Кураса з Кірам.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- ARUKKU(недаступная спасылка)