Кюры (адзінка вымярэньня)
адзінка вымярэньня радыяактыўнасьці
Кюры́ (пазначэньне: Ci) — пазасыстэмная адзінка вымярэньня радыяактыўнасьці.
Радыяактыўнасьць рэчыва роўная 1 Ci, калі ў ім кожную сэкунду адбываецца 3,7×1010 радыяактыўных распадаў, такім чынам:
- 1 Ci = 3,7×1010 Бк
- 1 Бк = 2,7027×10-11 Ci.
Значэньне 1 кюры першапачаткова было вызначанае як радыяактыўнасьць радону, зьмешчанага ў радыяактыўнай раўнавазе з 1 г 226Ra.
Адзінка названая ў гонар францускіх навукоўцаў П’ера Кюры й Марыі Складоўскай-Кюры.