Катана (па-японску: ) — двухручны выгнуты японскі меч даўжынёй 95—120 см (сам клінок 68 см, але ў любым выпадку для катаны больш за два сяку).

Катана, XVI—XVII ст.

Нараўне з кароткім мячом вакідзасі ўваходзіў у камплект узбраеньня самураяў.

Японскія мячы захоўвалі на адмысловай падстаўцы — Катанакакэ.

Дзяржальня катаны мае даўжыню ў 3,5 кулака. Шырыня ляза каля трох см, таўшчыня сьпінкі — 5 мм, само лязо вастрылася да вастрыні брытвы. Дзяржальню абцягваюць скурай ската або іншым матэрыялам, з тым каб яна не сьлізгала ў руках. І аплятаюць шнуром. Існуе шмат спосабаў аплёткі — больш за дзесяць. Вага катаны 1—1,5 кг. Рэжа вельмі цьвёрдыя прадметы, такія як мэтал, камень, аднак тэхніка фехтаваньня арыентаваная на паразу мяккіх тканін.

Хамон — лінія загартоўкі ляза ў катане. Адрозьніваецца некалькі дзясяткаў тыпаў хамонаў, звычайна выглядае як хвалі на рэжучай абзе.

Самыя старажытныя катаны, зробленыя майстрам, таксама, як і ножны для катаны, упрыгожваліся арнамэнтам і перадаваліся з пакаленьня ў пакаленьні як сямейная рэліквія. Асабліва шануюцца катаны, на якіх ёсьць Мэі — подпіс зь імем вядомага майстра і годам выраба.

Штуршок катанай катаны іншага самурая, або сутыкненьні ножнамі (вось чаму ў Японіі левабаковы рух — ножны пры сустрэчы самураяў знаходзяцца на вонкавай старане) лічыўся сьмяротнай абразай, за гэтым вынікала сутычка. Катана была дарагой, выраблялася даволі доўга і патрабавала шмат увагі. Адмысловы этыкет абыходжаньня з катанай уключаў у сябе такія моманты як паклон мячу, перад нашэньнем. Старанна выконваўся рытуал дагляданьня за лязом — ачыстка ад забруджваньняў, змазваньне алеем.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Катанасховішча мультымэдыйных матэрыялаў