Куэтляхучытлян

археалягічнае гарадзішча ў Мэксыцы
Славутасьць
Куэтляхучытлян
Жылы квартал Куэтляхучытляна
Жылы квартал Куэтляхучытляна
Краіна Мэксыка
Месцазнаходжаньне Huitzuco de los Figueroa[d]
Каардынаты 18°12′11″ пн. ш. 99°12′27″ з. д. / 18.20306° пн. ш. 99.2075° з. д. / 18.20306; -99.2075Каардынаты: 18°12′11″ пн. ш. 99°12′27″ з. д. / 18.20306° пн. ш. 99.2075° з. д. / 18.20306; -99.2075
Куэтляхучытлян на мапе Мэксыкі
Куэтляхучытлян
Куэтляхучытлян
Куэтляхучытлян
Куэтляхучытлян на Вікісховішчы

Куэтляхучытлян (па-астэцку: Cuetlajuchitlan) — «месца пуансэтыі») — важнае археалягічнае гарадзішча ў мэксыканскім штаце Герэра, за 35,5 км на паўднёвы ўсход ад гораду Ігуаля-дэ-ля-Індэпэндэнсія, каля мясцовасьці Паса-Марэля ў акрузе Уцука-дэ-лёс-Фігероа (Huitzuco de los Figueroa). Адносіцца да сярэдне- і позьнеклясычнага пэрыядам культуры Мэскаля.

Вулічны пралёт
Маналітны басэйн

Разьмешчанае на вяршыні гары, гарадзішча было выяўлена толькі ў 1991 г. пры будаўніцтве аўтамагістралі КуэрнавакаАкапулька. Каб пазьбегчы разбурэньня пад гарадзішчам быў пракладзены тунэль.

З прыкладна 35 га плошчы старажытнага гораду раскапана толькі блізу 2 га.

Да найбольш выбітыных знаходак цырыманіяльных комплексаў адносяцца некалькі маналітных простакутных басэйнаў з вэртыкальнымі бакавымі сьценкамі (да цяперашняга часу амаль разбураных). Гэтыя ванны-басэйны нагадваюць аналягічныя ванны, выяўленыя ў розных месцах на мяжы сучасных мэксыканскіх штатаў Пуэбля і Тляскаля, напрыклад, у Шачытэкатлі. Мяркуецца, што ванны гулялі цырыманіяльную ролю, зыходзячы зь іх лякалізацыі і складанасьці іх вырабу.

Літаратура

рэдагаваць
  • Rubén Manzanilla López / Jorge Arturo Talavera González: Cuetlajuchitlán, Sitio Preurbano en la Región Mezcala. In: Arqueológia Mexicana 82 (2006). ISSN 0188-8218