Куфэрак Віленшчыны (2000)

«Куфэрак Віленшчыны» — гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі часопіс на беларускай мове. Непэрыядычна выдаваўся з кастрычніка 2000 ў Маладэчне.

Куфэрак Віленшчыны
Тэматыка гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі
Пэрыядычнасьць Непэрыядычна
Краіна Беларусь Беларусь
Заснавальнік Міхась Казлоўскі
Галоўны рэдактар Міхась Казлоўскі
Дата заснаваньня 2000
Мова Беларуская
Аб’ём прыкладна 200 старонак

Зьмяшчаў матэрыялы, прысьвечаныя краязнаўству, гісторыі, фальклёру, этнаграфіі, станаўленьню асьветы на Віленшчыне, прапагандаваў творчасьць мясцовых пісьменьнікаў і мастакоў. Кожны нумар прысьвечаны пэўнай гістарычнай асобе або роду Віленшчыны.

Рэдактар-выдавец Міхась Казлоўскі.

З 2000 па 2008 год выйшла 13 нумароў. У 2012 годзе выйшаў 14-ты нумар. У 2013 годзе — 15-ты нумар, накладам 115 асобнікаў[1].

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць