Памятная манэта «Купальле» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі ўведзеныя ў абарачэньне 15 ліпеня 2004 году. Манэты выбіта са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікелевая — 1 рубель.

Манэта «Купальле», 20 рублёў, рэвэрс
Манэта «Купальле», 20 рублёў, авэрс

Манэта распачала сэрыю «Сьвяты і абрады беларусаў».

Наміналы

рэдагаваць

Срэбраная

рэдагаваць
  • проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • вага манэты: 33,62 г
  • вага чыстага срэбра: 31,1 г
  • дыямэтар: 38,61 мм
  • манэта аксыдаваная з устаўкаю (сынтэтычны крышталь)
  • якасьць: «анцыркулэйтэд»
  • наклад: 3000 асобнікаў
  • кошт продажу ў НББ — 56 830 руб. без футляру

Медна-нікелевая

рэдагаваць

Апісаньне

рэдагаваць
  • Авэрс: у коле, з геамэтрычным арнамэнтам, — выява дзяржаўнага гербу Беларусі, у цэнтры — саляны знак з васьміканцовай геамэтрычнай фігуры з элемэнтамі дэкору, што сымбалізуе сонечныя промні; долу зьмешчаны год біцьця, для срэбра — чыстая вага каштоўнага мэталю і проба; па колу — надпісы: з гары — «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», долу — «ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ» на срэбранай і «АД3ІН РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
  • Рэвэрс: па цэнтры — на тле ўзыходзячага над навакольлем сонца, — рэльефная выява папараць-кветкі (на срэбранай манэце зьмешчаны сынтэтычны крышталь чырвонага колеру); зьлева і справа — элемэнты беларускага купальскага арнамэнту; долу па-колу надпіс: «КУПАЛЛЕ».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць