Кулішоўка
Кулішо́ўка, або Сыстэма Куліша — украінскі фанэтычны правапіс, ужываны Пантэлеймонам Кулішам напрыканцы 1850-х рокаў.
Агульнае апісаньне
рэдагавацьГэты правапіс быў ужыты Кулішам у «Занатоўках пра Паўднёвую Русь» (т. 1, 1856) ды ў «Ґраматцы» (1857), а потым выкарысталі ў журнале «Основа», які выдавалі ў 1861—1862 роках у Пецярбургу Васіль Белазерскі, Мікола Кастамараў і П. Куліш.
У лісьце Якаву Галавацкаму з Варшавы 16 кастрычніка 1866 року Куліш пісаў:
Вам вядома, што правапіс, прозваны ў нас у Галічыне «кулішоўкаю», вынайдзены мною ў той час, калі ўсе ў Расеі былі занятыя пашырэньнем ґраматнасьці ў простым народзе. З мэтаю палегчыць навуку ґраматы для людзей, якім няма калі доўга вучыцца, я прыдумаў спрошчаны правапіс. Але зь яго цяпер робяць палітычнае знамя. Палякам прыемна, што ня ўсе расейцы пішуць аднолькава па-расейску; яны апошнім часам асабліва прыняліся хваліць маю выдумку: яны засноўваюць на ёй свае сварлівыя пляны і таму гатовыя лісьлівіць нават такому свайму супраціўніку, як я … Цяпер бярэ мяне ахвота напісаць новую заяву у тым жа родзе з нагоды ўзьвялічваньня імі «кулішоўкі». Бачучы гэтае знамя ў варожых руках, я першы на яго стукну і адракуся свайго правапісу ў імя расейскае адзінасьці.
Даведаўшыся пра няўзгодненую публікацыю, 13 траўня 1867 року Куліш даслаў Амэляну Партыцкаму адчынены ліст-аспрэчаньне скрыўленьне Галавацкім зьместу яго погяладў на кулішоўку:
Што-ж робіць Пан Галавацкі? Не адпісаў супраць майго ліста нічога; быўшы ў Варшаве, адбыў мяне, замест братэрскае парады, абяцаньнем, што зайдзе да мяне, — ды мабыць ня меў часу; бачыў я яго толькі сярод гучное грамады; калі ж гляджу — мой сяброўску, нявысьветлены ліст, не спытаўшы ў мяне і нямаўшы права да таго, узяў ён ды й надрукаваў у «Слове». Ды яшчэ як надрукаваў? Урэзаў шмат з пачатку, урэзаў шмат з канца, вырваў некалька зь сярэдзіны, прыставіў сваю або чужую, толькі не маю прыстаўку і падпісаў маё імя. Зьдзівіўся я, убачыўшы такі зварот пісарскі. Бач, думаю, як яны там праўды рускае даходзяць! У нас такім чынам ніколі не хадзілі!… Эва ды й годзе! Нічога, бачу, зь імі пра такое й размаўляць. (Творы Пантэлеймона Куліша, том 6. — Львоў, 1910. — С. 697—699.)
Асаблівасьці
рэдагавацьЗгодна з гэтаю артаґрафічнаю сыстэмаю:
- Пасьлядоўна ўжывалася літара і для пазначэньня гуку [і] з старажытнага ѣ (літо, сіно, осінь), на месцы старажытных о, є у новазакрытых складах (стілъ, жінка, пічь) і на месцы ётаванага і (Вкраіна, моіх, тихоі).
- Ліквідавалася з альфабэту літара ы, а замест яе і на пазначэньне гуку и пісалася літара и (синь, лисиця)
- У ролі апострафа ў сярэдзіне словаў, ды ў канцы словаў пасьля зычных выступала ъ (пъять, розвъязав, вітеръ, сміхъ).
- Гук [э] пасьлядоўна перадаваўся літараю е (друже, сестра). Літара є ўжывалася лішэ пасьля мяккіх зычных у іменьніках н. р. (весіллє, третє, щастє), а пасьля галосных — літара е без адзначэньня на пісьме ётацыі гуку [е] (гуляе, думаешь), хоць літара є ў папярэдніх правапісах ужо была.
- Аднаўлёная літара ё для спалучэньняў йо, ьо (ёму, слёзою, тёхнув, народнёго), якія вядомыя ў даўняй артаґрафічнай практыцы.
- Захоўваецца літара ѳ — для запісу некаторых словаў грэцкага паходжаньня.
- Выбуховую ґ перадавала лацінскя літара g (дзиgа, gуля)
У правапісе зычных на стыках марфэмаў П. Куліш намагаўся пасьлядоўна ўвесьці фанэтычны прынцып, пераймаючы ў гэтым часткова А. Паўлоўскага, П. Гулака-Арцямоўскага ды інш. Дзеяслоўнае спалучэньне-ться пісалася праз -тьця і -тця (вертаютьця, всміхнетця), а -шся — праз -шся і -сся (одібьешся, вітаєсся). Раўналежна ўжываліся прэфіксы рос- і роз- (роскажуть, розчервонітися).
На думку ўкраінска-амэрыканскага дасьледніка Кулішовае мовы Андрэя Даніленка, уплыў «кулішоўкі» на сучасны ўкраінскі правапіс быў мінімальным[1].
Зьмены
рэдагавацьНейкія асаблівасьці кулішоўкі ў значнай ступені ўхіленыя ў правапісе «Паўдзённа-Заходняга аддзелу Расейскага ґеаґрафічнага таварыства» (1873), суаўтарамі якога былі Паўло Жытэцкі ды Кастанцін Міхальчук. Па іхняй ініцыятыве ў кулішоўку ўнесеныя такія зьмены:
- ётаваны гук [і] упершыню стаў пазначацца літараю ї, а ётаваны [е] — літараю є
- у канцы слова перастаў ужывацца ъ
- выбуховая ґ перадавала не лацінская літара g, а літараспалучэньнем кг.
У Расейскай імпэрыі кулішоўку ўжывалі да Эмскага ўказу 1876 року. Затое ўведзены правапіс, што «не адступае ад расейскае вымовы літараў» [8, 293]. Гэты правапіс атрымаў назву «єрижка» (ад уведзенай у ім літары ы — єри), пасьля яго назвалі «ярыжкаю». Гэтую зьмену ў назьве тлумачыў Крымскі: «…слова „ярыжка“ мела б вызначаць штось чыноўніцкае, казенне, силоміццю накинене».
У 1890-х жаляхоўка, якая распрацаваная па падобным прынцыпе (але яна абапіралася на мясцовыя асаблівасьці маўленьня), заведзеная ў школах Галічыны. Затое ў Вялікай Украіне пасьля страты чыннасьці Эмскага ўказу ў 1905—1914 роках сталі паслугоўвацца грынчэвічоўкаю, што была трохі зьмененаю жаляхоўкаю, у прыватнасьці ў «Слоўніку ўкраінскае мовы» пад рэдакцыяю Б. Грынчэнкі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Даніленка Андрэй. «Пішы як мовіш…», або чаму Пантэлеймон Куліш ня стаў творцам сучаснага ўкраінскага правапісу // Мовазнаўства. — 2012. — № 4. — С. 37-54.