Эмскі ўказ
Эмскі ўказ — сакрэтнае распараджэньне расейскага імпэратара Аляксандра II ад 18 (30) траўня 1876 году, накіраванае на выцясьненьне ўкраінскай мовы з культурнай сфэры і абмежаваныя яе выкарыстаньня на бытавым узроўні. Паводле ўказу, украінская мова была забаронена ў друку, за выключэньнем перадруку старых дакумэнтаў, а таксама быў забаронены імпарт украінскіх выданьняў і пастаноўкі пʼес альбо лекцый на ўкраінскай мове. Указ быў названы ў гонар нямецкага гораду Бад-Эмс, дзе быў апублікаваны і прывёў да часовай дэзарганізацыі ўкраінскага руху ў Прыдняпроўі.