Кузьман Капідан
Кузьман Капідан (па-баўгарску: Кузман Капитан; па-македонску: Кузман Капидан) або Кузьман Карамак, або Кузьманскі воявода[1] або Кузьман Карэман) — папулярны легендарны герой баўгарскай[2] [3] і македонскай эпічнай паэзіі. Яго фігура заснавана на гістарычнай асобе, якая спачатку была Хайду[4], затым Сердар на службе ў Джаладзін-бея (альб. Xheladin bej Ohri), губэрнатар Охрыдзкай каза ў пачатку 19 стагодзьдзя [5] [6]. Ён перамог банды разбойнікаў Асмана Муру і Дэрвіша Муху. Па адных паданьнях ён быў атручаны ворагамі, а паводле іншых — забіты ў баі. Яго барацьба з бандытамі была яшчэ жывая сярод македонцаў у 20 стагодзьдзі, асабліва ў рэгіёне Дэбар, дзе ён ваяваў і адкуль нібыта паходзіў[7]. Ён згадваецца ў шматлікіх эпічных песьнях, акркмя «О Арматолос», выбітны верш бапўгарскага паэта XIX стагодзьдзя Грыгара Парлічава.
Гісторыя
рэдагавацьУ пачатку XIX стагодзьдзя Охрыдзкая вобласьць адносілася да Асманскай імпэрыі і мела статус каза санджака Охры. Яе губэрнатарам быў Джаладзін-бэй, які павінен быў падтрымліваць раўнавагу паміж асманскім портам з аднаго боку і Алі-пашам, кіраўніком групы апалчэнцаў у суседнім Пашаліку Яніны, з другога. Групы Алі-пашы часта рабавалі суседнія тэрыторыі, у тым ліку тэрыторыю, кантраляваную Джаладін-бэям. Джаладін-бэй належаў да ўплывовай групы асманскіх чыноўнікаў на Заходніх Балканах, якія супраціўляліся рэформам для абароны сваіх уладаньняў, якія яны гвалтам канфіскавалі ў іншых. Так Джаладзін Бэй «зарабіў» каля 100 гаспадарак на падкантрольнай яму тэрыторыі. Каб лепш супрацьстаяць бандам, асманам давялося мабілізаваць мясцовых хрысьціян, якія павінны былі дапамагаць рэгулярнай вайсковай ахове горных праходаў у Альбанію. Калі Кузьман памёр, ягоны сын Жарэ атрымаў у спадчыну яго становішча і працягваў абараняць каза сваімі сіламі, якія складаліся як з альбанцаў, так і з македонскіх славян.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Matkovski, Aleksandar Otpor na Makedonija vo vremeto na turskoto vladeenje. — Misla, 1983. — P. 91.
- ^ История на българската литература: Литература на Възраждането, София, издателство на БАН, 1966, с. 207 Архівавана 16 січня 2018.. Известни са значителен брй народни песни за героя на поемата Кузман капитан.
- ^ Ненов, Николай. Българската хайдушка епика, София, 1999, с. 10-11, 38-39.
- ^ Енциклопедия България, том 3 И-Л, София, Издателство на Българската академия на науките, 1982, с. 624.
- ^ Makedonska književnost. — Školska knj., 1991. — P. 133. — ISBN 978-86-03-00146-4
- ^ Clava Literalis, Нѣколко думи за сегашното и миналото на Дебъръ, Дебъръ, година І, брой 10, 3 юни 1906, с. 2 Джеладинъ бей е възложил на Кузманъ капитанъ, дебрянинъ, да организира дружини от сънародницитѣ си, за да пази Дебъръ от нападенията на албанцитѣ.
- ^ Folklore macédonien. — 1989. — P. 189.
Літаратура
рэдагаваць- Siljan Štrkot i Kuzman kapidan: narodni umotvorbi. — Narodna kniga, 1945.
- Kuzman Kapidan. — Prosvetno delo, 1959.
- Kitevski, Marko Kuzman Kapidan vo spomenot na narodot. — Institut za folklor "Marko Cepenkov", 1990.