Ктулху
Кту́лху — мітычная пачвара, прыдуманая амэрыканскім пісьменьнікам Говардам Лаўкрафтам. Упершыню ўзгадваецца ў апавяданьні «Покліч Ктулху» у 1928.
Зьнешні выгляд і месца існаваньня
рэдагавацьКтулху падобны адначасова на васьмінога (галава), цмока (крылы на сьпіне), чалавека (тулава). Дакладныя памеры невядомыя, але можна меркаваць, што Ктулху дастаткова вялікі, бо адзін з герояў твора назваў яго падобным да «хадзячае гары».
Належыць да роду Старажытных. Ляжыць у сьне, падобным да сьмерці (верагодна, коме) на вяршыні затопленага гораду Р’льех пасярод Ціхага акіяну. Калі зоркі «трапна сыходзяцца», горад паўстае з вады й Ктулху прачынаецца.
Культ Ктулху
рэдагавацьТаксама паводле твораў Лаўкрафта, па ўсёй Зямлі існуюць групы культыстаў, якія прыносяць Ктулху чалавечыя ахвяраваньні, шалеюць, таньчаць і ўвесь час чытаюць закляцьце: «Пх’нглуі мглв’нафх Ктулху Р’льех вгах’нагл фхтагн», што прыкладна перакладаецца як «Дома ў Р’льеху мёртвы Ктулху чакае й бачыць сны».
Ктулху здольны ўплываць на чалавечы розум, аднак з-за таго, што Р’льех амаль увесь час знаходзіцца пад вадою, Ктулху можа ўплываць толькі на сны. У «Поклічы Ктулху» сны, якія ён дасылае, даводзяць людзей да вар'яцтва.
Імя, ягонае вымаўленьне й варыянты напісаньня
рэдагавацьГовард Лаўкрафт казаў, што імя Cthulhu варта вымаўляць як Kathooloo ці Khlûl’hloo. Ні ў водным з арыгінальных ангельскіх варыянтаў няма вымаўленьня Cthulhu як Цтулху. Іншыя варыянты напісаньня: Tulu, Clulu, Clooloo, Cighulu, Cathulu, Kutulu, Q’thulu, Ktulu, Kthulhut, Kulhu, Thu Thu Hmong
Творы Лаўкрафта, дзе ўзгадваецца Ктулху
рэдагаваць- «Покліч Ктулху»
- «Жах у Данвічы»
- «Горы вар’яцтва»
- «Шаптун у начы»
- «Цень па-над Інсмутам»
Ктулху ў сучаснай культуры
рэдагавацьСеціва
рэдагавацьУ сеціве Ктулху набыў даволі вялікую папулярнасьць і для яго нават прыдумалі спэцыяльны смайл: {:€ або :-Е або ©€. Стаў героям шматлікіх карыкатураў, коміксаў, жартаў і пародыяў.
Папулярныя выказваньні з удзелам Ктулху: «Ктулху захавае твой моск», «Ктулху фхтагн!», «Ктулху захавае ўсіх».
Музыка
рэдагавацьКтулху ўзгадваецца ў шэрагу кампазыцыяў (пераважна мэталёвага кірунку):
- Інструмэнтоўка «The Call of Ktulu» гурту «Metallica» (альбом «Ride the Lightning», 1984)
- Песьня «The Thing That Should Not Be» гурту «Metallica» (альбом «Master of Puppets», 1986)
- Песьня «Cthulhu» гурту «Therion» (альбом «Beyond Sanctorum», 1992)
- Песьня «Cthulhu Rising» гурту «Draconian» (альбом «Dark Oceans We Cry», 2002)
- Песьні гурту «Cradle Of Filth» — «Cthulhu Dawn» (альбом «Midian», 2000) і «Mother of abominations» (альбом «Nymphetamine», 2004)
- Песьня «Shakled to the Trilithon of Ktulhu» гурту «Bal-Sagoth»
- Інструмэнтоўка «Rite Of Cthulhu» гурту «Samael»
- Песьня «Дикий койот» гурту «Ляпис Трубецкой» (альбом «Весёлые картинки», 2011)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКтулху — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў