Крысі Моран
Крысі Моран (па-ангельску: Crissy Moran) — амэрыканская фотамадэль, акторка, нар. 22 сьнежня 1975, у Джэксанвілі, штат Флорыда.
Крысі Моран | |
Crissy Moran | |
Дата нараджэньня: | 22 сьнежня 1975 (48 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня: | Джэксанвіль, штат Флорыда, ЗША |
Колер валасоў: | шатэнка |
Рост: | 157 см |
Постаць: | 86 – 58 – 89 |
Грудзі: | 3 |
Арыентацыя: | Гетэрасэксуальная |
IMDb: | ID 1386444 |
AFDb: | ID 30116 |
IAFD: | CrissyMoran |
У школе Крысі Моран заўсёды была сарамлівая, таму ў яе амаль не было сяброў. Яна ніколі не жадала быць у цэнтры ўвагі і прыкладвала ўсе высілкі каб тамака не апынуцца. З тымі нешматлікімі сябрамі, якія былі, яна выдатна ладзіла і дапамагала ва ўсім.
Па канчатку школы Крысі Моран уладкавалася на працу ў горадзе. Напрацягу 4 гадоў Крысі Моран працавала на 2-х, а то і на 3-х, працах адначасова, каб зарабляць больш грошай. А ў наступстве, калі яна ўладкавалася на поўны працоўны дзень у офіс, Крысі адкрыла для сябе інтэрнэт.
31 кастрычніка 1999 адбылася першая фотасэсія з Крысі Моран. Яна сустрэлася з прафэсійным фатографам, які рабіў пышныя здымкі аголенай натуры Крысі Моран. Крысі адпраўляла гэтыя здымкі на сайты мадэльных агенцтваў, за што атрымлівала невялікую ўзнагароду. Кожны ўік-энд яна праводзіла фотасэсіі, аплачваныя мадэльным агенцтвам. А пазьней прыбытак ад працы мадэльлю дазволіў сысьці ёй з асноўнай працы і ажыцьцявіць сваю мару. Яна пачала рэгулярна езьдзіць у Лос-Анжэлес на аплачваныя здымкі, а пазьней пазнаёмілася са сваім пэрсанальным мэнэджарам. Ён быў натхнёны ад працы з Крысі і завальваў яе працай.
Пазьней яна пераехала ў горад Тампа і адкрыла свой першы платны ўэб-сайт.
6 кастрычніка 2006 году Крысі Моран заявіла аб тым што прыняла хрысьціянства і пакідае мадэльны бізнэс. Таксама Крысі абяцала выдаліць усё фота на сваіх сайтах. Нягледзячы на гэта яе папулярнасьць не згасае.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКрысі Моран — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |