Крыніцы (фільм)
«Крыні́цы» (па-расейску: Криницы) — мастацкі фільм рэжысэра Ёсіфа Шульмана, сфільмаваны паводле аднайменнага раману Івана Шамякіна на кінастудыі „Беларусьфільм“ у 1964 року. Прэм’ера фільму адбылася 29 сакавіка 1965 року.
Крыніцы | |
Жанр | драма |
---|---|
Рэжысэр | Ёсіф Шульман |
Сцэнарыст | |
У ролях |
|
Кампазытар | Андрэй Эшпай |
Апэратар | Алег Аўдзееў |
Вытворчасьць | Беларусьфільм |
Дата выхаду | 1964 |
Працягласьць | 84 хв. |
Краіна | СССР |
Мова | маскальская, беларуская |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьСюжэт фільма пабудаваны на выяўленьні сучаснага аўтару жыцьця вясковай інтэлігенцыі. Час дзеяньня — лета 1953 року і наступны навучальны год. Галоўны герой — новы дырэктар крыніцкай школы Міхась Лемяшэвіч (Эдуард Павулс).
Пераведзены ў сельскую мясцовасьць з буйнога сталічнага навуковага інстытуту, Лемяшэвіч не хавае, што быў звольнены не на ўласнае жаданьне, як напісана ў ягоных дакумэнтах, а ў выніку канфлікту з кіраўніцтвам. Ягоная крытычная ацэнка работы інстытуту не атрымала падтрымкі, і надта актыўнаму супрацоўніку параілі зьмяніць занятак.
На новым месцы работы прынцыповы Лемяшэвіч вымушаны зноўку йсьці на канфрантацыю. Гэтым разам ягоным апанэнтам стаў раённы партыйны кіраўнік Арцём Захаравіч Бародка, які пажадаў дзеля ўмацаваньня свайго аўтарытэту спосабам прыпісак зрабіць з сьціплага дзесяціклясьніка Аляксея Касьцянка перадавіка калгаснай працы.
У ролях
рэдагавацьАктор | Роля |
---|---|
Эдуард Павулс | дырэктар школы Міхась Кірылавіч Лемяшэвіч |
Леў Залатухін | сакратар райкаму Арцём Захаравіч Бародка |
Алег Жакаў | старшыня райвыканкаму Павал Іванавіч Валатовіч |
Ігар Пушкароў | шкаляр, камбайнэр Аляксей Касьцянок |
Павал Малчанаў | старшыня калгасу Патап Махнач |
Іна Выхадцава | лекарка Натальля Пятроўна |
Фёдар Шмакаў | сакратар партарганізацыі Андрэй Іванавіч Полаз |
Міхаіл Траяноўскі | настаўнік-пэнсіянэр Даніла Платонавіч Шаблок |
Уладзімер Гуляеў | настаўнік фізыкі, загадчык навучальнай часткі Віктар Паўлавіч Арэшкін |
Людміла Люлько | настаўніца Марына Астапаўна |
Валянціна Ўладзімерава | звеньнявая, маці Раі Аксінья Фядосаўна Сьнягір |
Тамара Соўчы | Рая Сьнягір |
Аляксандар Сусьнін | інструктар райкаму Шапавалаў |
Раман Філіпаў | Пётар |
Вольга Нараўчатава | Каця |
Людміла Гладунко | шкалярка |
Павал Кармунін | сябра бюро райкаму |
Аляксандар Грачаны | сябра бюро райкаму |
Уладзімер Паначэўны | Полаз |
Лідзія Каралёва | калгасьніца |
Алена Вольская | Мар’я |
Яўгенія Каралёва | прыбіральшчыца |
Георгі Саціні | прадавец Федзя |
Тамара Мужэнка | паштарка |
Здымачная група
рэдагаваць- Аўтары сцэнару: Іван Шамякін, Юры Шчарбакоў
- Рэжысэр-пастаноўшчык: Ёсіф Шульман
- Апэратар-пастаноўшчык: Алег Аўдзееў
- Мастак-пастаноўшчык: Яўген Ганкін
- Кампазытар: Андрэй Эшпай
- Гукаапэратар: М. Вольхіна
- Рэжысэр: Н. Сава
- Мастак па касьцюмах: М. Бярковіч
- Мастак-грымёр: Г. Храпуцкі
- Рэдактар: М. Бярозка
- Тэкст песьняў: Леанід Дзербянёў, Уладзімер Карпека
- Дырэктар: А. Сьлюнкоў
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Зьвесткі пра фільм (рас.)
- Фільм „Крыніцы“ на YouTube