Крымская фэдэральная акруга

Крымская фэдэральная акруга (па-расейску: Крымский федеральный округ) — тэрыторыя Ўкраіны, прызнаная ААН, Эўразьвязам ды Вярхоўнаю Радаю Ўкраіны анэксаванай РФ у выніку вайсковай інэрвэнцыі ды незаконнай акупацыі. Цяпер гэтая акруга не існуе.

Крымская фэдэральная акруга
Крымский федеральный округ
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус фэдэральная акруга Расеі
Уваходзіць у Расея
Адміністрацыйны цэнтар Сімфэропаль
Улучае 2 суб’екты фэдэрацыі
Найбольшы горад Севастопаль
Іншыя буйныя гарады Севастопаль, Сімфэропаль, Керч
Дата ўтварэньня 21 сакавіка 2014
Дата скасаваньня 28 ліпеня 2016
Прадстаўнік прэзыдэнта РФ Алег Белавенцаў
Насельніцтва (2016) 2 327 309
Шчыльнасьць 85,63 чал./км²
Плошча 27 161 км²
Месцазнаходжаньне Крымскай фэдэральнай акругі
Крымская фэдэральная акруга на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Створаная ўказам прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ад 21 сакавіка 2014 году. 28 ліпеня 2016 году Крымская фэдэральная акруга перастала існаваць і была далучана да Паўднёвай фэдэральнай акругі[1][2][3]. У склад акругі ўваходзілі два суб’екты фэдэрацыі: Рэспубліка Крым і места фэдэральнага значэньня Севастопаль. Разьмешчаны на Крымскім паўвостраве. Па колькасьці суб’ектаў, колькасьці насельніцтва, памерах тэрыторыі, акруга лічылася Расеяй найменшай сярод фэдэральных акругаў, саступаючы ўсім астатнім у некалькі разоў. Управа акругі знаходзіцца ў сталіцы Рэспублікі Крым месьце Сімфэропалі, хоць найбуйнейшым горадам Крыму і Крымскай фэдэральнай акругі зьяўляецца места Севастопаль, што сярод фэдэральных акругаў таксама характэрна толькі для Паўночна-Каўкаскай фэдэральнай акругі. Паўнамоцны прадстаўнік прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ў Крымскай фэдэральнай акрузе — Алег Белавенцеў.

Тэрыторыя, якую займала Крымская фэдэральная акруга, зьяўляецца спрэчнай. Украіна не прызнае далучэньне Крыму да Расеі і разглядае яго як акупацыю ўкраінскай тэрыторыі. Большая частка краінаў сьвету таксама лічыць Крым украінскай тэрыторыяй, што адлюстравана ва ўхвалах ААН, АБСЭ і ПАСЭ.

Склад акругі

рэдагаваць

Склад акругі і апісаньне частак Расеі, што ўваходзяць у Крымскую фэдэральную акругу.

 
Крымская фэдэральная акруга
Нумар Суб’ект фэдэрацыі Плошча
(км²)
Насельніцтва Разьмяшчэньне
ўправы
1 Рэспубліка Крым 26 081[4][5][6] 1 908 322 Сімфэропаль
2 Места фэдэральнага значэньня
Севастопаль
1080[7][8] 418 987 Севастопаль

Насельніцтва

рэдагаваць

Колькасьць насельніцтва акругі па зьвестках Расстату на 2016 год складала 2 327 309 чал. Шчыльнасьць насельніцтва — 85,63 чал. / км² (2016).