Крыла́навыя (Pteropodidae) — сямейства клясы сысуноў, уключае каля 46 родаў і 200 відаў. Сямейства мае трапічнае і субтрапічнае распаўсюджаньне ў Афрыцы, Азіі, Аўстраліі, на астравах рэгіёну. Крыланавыя звычайна сустракаюцца ў лясах; некалькі відаў насяляюць саванавыя месцы пражываньня. Жывуць адзінкава альбо невялікімі групамі. У асноўным яны адпачываюць на дрэвах і ў меншай ступені выкарыстоўваюць пячоры і шахты. Крыланавыя — пладаядныя і нэктараядныя; некаторыя віды таксама ядуць кветкі расьлінаў. Драпежныя птушкі і сысуны, а таксама зьмеі і буйныя яшчаркі могуць паляваць на крыланавых. Крыланавыя, як вядома, жывуць ня менш за 30 гадоў, як у няволі, так і ў дзікай прыродзе. Члены сямейства ўключаюць самых буйных кажаноў вагой да 1,5 кг і размахам крылаў да 1,2 м; але ёсьць і малыя — вагой 13 г і размахам крылаў 245 мм. Лыч адносна доўгі, вочы вялікія, вонкавыя вушы простыя. Роды Nyctimene і Paranyctimene ёсьць выключэньнямі, бо ўтрымліваюць трубчастыя адтапыраныя ноздры. Крыланавыя важныя для распаўсюджваньня і апыленьня эканамічна важных расьлінаў[1][2].

Крыланавыя
Pteropus scapulatus
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадРукакрылыя (Chiroptera)
СямействаКрыланавыя
Бінамінальная намэнклятура
Pteropodidae
Gray, 1821
Арэал
  1. ^ Luzynski, K.; E. Sluzas and M. Wallen (2009) Pteropodidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 26.02.2021 г.
  2. ^ Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 266–269. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)