Памятны крыж Монтэ-Касына
Памятны крыж Монтэ-Касына — заснаваны загадам Галоўным камандваньнем Польскіх вайсковых сілаў на Захадзе 26 ліпеня 1944, як памятная адзнака для жаўнераў 2 Корпусу, якія ўдзельнічалі ў бітвах пад Монтэ-Касына, дзеля ўганараваньня Славы польскай зброі на італьянскай зямлі, пад час здабыцьця Монтэ-Касына.
Памятны крыж Монтэ-Касына | |||
| |||
Краіна | Польшча | ||
---|---|---|---|
Тып | Ордэн | ||
Статус | не уручаецца | ||
Статыстыка | |||
Парамэтры | 40*40 мм | ||
Дата заснаваньня | 26 ліпеня 1944 | ||
Апошняе ўзнагароджаньне | 1945 | ||
Колькасьць | 48 608 |
Апісаньне адзнакі
рэдагавацьАдзнака Памятны крыж Монтэ-Касына зьяўляецца роўнабаковы крыж — накшталт Крыжа Сьвятога Бэнэдыкта, выкананы з бронзы, памерамі 40 × 40 мм, плечы якога выкананы ў выглядзе трылісьніка.
На авэрсе пасярод крыжа зьмешчана квадратны шчыт з надпісам MONTE / CASSINO / MAJ / 1944. На рэверсе знаходзіцца такі самы шчыт, дзе выбіваўся нумар адзнакі.
Стужка крыжа шырынёю 33 мм з калейнымі блакітнымі і чырвонымі палосамі ўздоўж (6 блакітных і 5 чырвоных). Шырыня палосаў 3 мм кожная.
На калодку цапляўся паясок з бронзы, на які наносіўся надпіс: «MONTE CASSINO». Шырыня калодкі 8 мм.
Крыж носіцца на левым баку грудзёў.
Надаваньне
рэдагавацьКрыжам былі адзначаны ўсе жаўнеры 2 Польскага Корпусу, якія бралі ўдзел у баях пад Монтэ-Касына, П’едымонтэ й Паса Корна з 12 траўня да 31 траўня 1944, ды таксама ўсе жаўнеры 2 Польскага Корпусу, параненыя на полі бітвы з 7 красавіка да 11 траўня 1944.
Адзначэньне адбывалася на падставе асабістых загадаў Камандваньня 2 Корпусу, а адзначаныя атрымлівалі пасьведчаньне з нумарам, які выбіваўся на рэверсе крыжа.
Крыж атрымала 48 608 асобаў. Усяго было выбіта 50 000 крыжоў.
Крыж ня быў прызнаны кіраўніцтвам ПНР. Толькі ўстава ад 16 кастрычніка 1992[1] далучыла Крыж да дзяржаўных польскіх узнагарод. Адначасова было прызнана заканчэньне яго наданьня.
Узнагароджаныя беларусы
рэдагавацьСярод адзначаных Крыжом было каля 10 000 беларусаў. Зь іх у 1946—1948 больш за 1000 вярнулася на Беларусь[2].
У ночы з 31 сакавіка на 1 красавіка 1951 у СССР 4520 «андэрсаўцаў» былі арыштаваныя, пазбаўленыя маёмасьці, узнагародаў і высланыя лягэры Казахстану і Сыбіры[3]. Пасьля 1992 году польская дзяржава пачала выдаваць дублікаты ўдзельнікам бітвы пад Монтэ-Касына ці іхнім нашчадкам.
У 2004 годзе зь беларусаў, што ўдзельнічалі ў бітве, застаўся жывы толькі адзін чалавек — 92-гадовы Якуб Конан, які жыў у мястэчку Бярэзінскае, Маладэчанскі раён[4].
Вядомыя беларусы, адзначаныя крыжом
рэдагаваць- Вінцэнт Жук-Грышкевіч — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, настаўнік, журналіст
- Пятро Конюх — опэрны сьпявак
- Пётра Сыч — пісьменьнік, мэмуарыст, журналіст Радыё Свабода
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ustawa z dnia 16 października 1992 r. — Przepisy wprowadzające ustawę o orderach i odznaczeniach, uchylające przepisy o tytułach honorowych oraz zmieniające niektóre ustawy (Dz. U. Nr 90, poz. 451 ze zm.)
- ^ Павел Дайлід. Паляшук Іван Кляўчэня: з Арміі Андэрса — у Сібір(недаступная спасылка) // Газета для вас №7, 2003
- ^ Памяць Монтэ-Касіна/ Беларускія салдаты на Заходнім фронце ў бітве на італьянскай зямлі(недаступная спасылка) Вераніка КАЖАНЕЦ Новы Час №7, 2003
- ^ Юры Грыбоўскі: «Бітва пад Монтэ-Касіна — белая пляма беларускай гісторыі» Радыё Свабода 11 кастрычніка 2004