Крыж Аняліна
«Крыж Анялі́на» — няскончанае апавяданьне беларускага пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча, выдадзенае пасьмяротна ў 1988 року.
«Крыж Аняліна» | |
Апавяданьне | |
Аўтар | Уладзімер Караткевіч |
---|---|
Мова | беларуская мова |
Публікацыя | |
Дата публікацыі | 1988 (няскончанае) |
Электронная вэрсія |
Уладзімер Караткевіч багата разоў наведваў Астравеччыну. Крыж, усталяваны ля былога маёнтку Аняліну, ён ужо згадваў у сваім вершы «Дом сябра»[1][2]. Падчас аднаго з наведваньняў ён даведаўся пра зьвязаную з крыжам легенду. Паводле яе, у 1861 року ля Анялінскага крыжа пабывалі Канстанцін Каліноўскі і Ўладзіслаў Сыракомля ды пазнаёміліся тут з «Марыськай чарнабрывай». Захапіўшыся гэтым фактам, Уладзімер Караткевіч пачаў пісаць свой твор, Адам Мальдзіс — аповесьць «Восень пасярод вясны»[3][4][5]. Па сьмерці Ўладзімера Караткевіча Мальдзіс перадаў машынапіс «Крыжа Аняліна» з рэдактарскімі праўкамі Беларускаму дзяржаўнаму архіву літаратуры і мастацтва[6].
Твор «Крыж Аняліна» гучыць як песьня роднай прыродзе, гімн жыцьцю, сьветлая журба і павага да чалавека, сардэчнае разуменьне перажываньняў і клопатаў людзкіх[5]. Уключаны ў 3-і том выбраных твораў пісьменьніка (1988)[7]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Караткевіч, Уладзімер Дом сябра. Беларуская палічка. Праверана 8 лютага 2021 г.
- ^ Бартосік, Зьміцер (18 траўня 2016) Крыж Юркойця Падарожжы з Бартосікам. Радыё „Свабода“. Праверана 8 лютага 2021 г.
- ^ Мальдзіс, Адам (29 ліпеня 2011) Караткевіч на Астравеччыне. Астравецкая праўда. Праверана 8 лютага 2021 г.
- ^ Дзьмітрыева, Вольга (26 лістапада 2020) Рыбак, паляўнічы, вандроўнік. Да юбілею Ўладзімер Караткевіча Плянэта Беларусь. „Паляўнічы і рыбалоў“. Праверана 8 лютага 2021 г.
- ^ а б Піліпчык, Антон (2015) „І крыж магутны Аняліна…“ Уладзімер Караткевіч і Астравеччына. Саюз пісьменьнікаў Беларусі. Праверана 8 лютага 2021 г.
- ^ Галінкі з „Дрэва вечнасьці“: выстава да 90-годзьдзя зь дня нараджэньня Ўладзімера Караткевіча. Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва (24 лістапада 2020). Праверана 8 лютага 2021 г.
- ^ Караткевіч, Уладзімір Сямёнавіч (1930—1984). Збор твораў. У 8 т. / Уладзімір Караткевіч; рэдкал. С. А. Андраюк [і інш.]; рэд. тома А. І. Мальдзіс; падрыхт. тэкстаў і камент. Н. С. Кучкоўскай. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1988. — Т. Т. 3: Раман. Аповесці. — 540,[3]с..[4]арк.фат. с. — ISBN 5-340-00094-Х : 8000.00