Крушынка (Украіна)
Крушынка (па-ўкраінску: Крушинка) — вёска ў Васількоўскім раёне Кіеўскай вобласьці. Насельніцтва — 347 жыхароў.
Крушынка | |
укр. Крушинка | |
Дата заснаваньня: | 1600 |
Краіна: | Украіна |
Вобласьць: | Кіеўская |
Раён: | Васількоўскі |
Вышыня: | 168 м н. у. м. |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | 4571 |
Паштовы індэкс: | 08635 |
КОАТУУ: | 3221484001 |
Геаграфічныя каардынаты: | 50°13′50″ пн. ш. 30°22′11″ у. д. / 50.23056° пн. ш. 30.36972° у. д.Каардынаты: 50°13′50″ пн. ш. 30°22′11″ у. д. / 50.23056° пн. ш. 30.36972° у. д. |
Крушынка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьНазва паходзіць ад такой легенды: калісьці тут праходзілі хрысьціянскія прапаведнікі. Яны ўвайшлі ў вёску адпачыць. Ім падалі гарбату з крушыны. З тых часоў гэтая вёска называецца Крушынка.
Гісторыя
рэдагавацьВёска вядомая, прынамсі, з 1851 году. У гады Другой сусьветнай вайны падпала пад акупацыю. Сялянаў прымусова вывозілі на працы ў Нямеччыну. Хоць па словах аднавяскоўцаў там ўмовы працы занадта часта былі нават лепш, чым ва Ўкраіне.
Прырода
рэдагавацьВёска акружана вельмі маляўнічай прыродай, нават асфальтаваныя шлях да вёскі з прыгожымі моцнымі таполямі, якія былі пасаджаныя школьнікамі ў 60-я гады мінулага стагодзьдзя.
Таксама ў вёсцы ёсьць сады, сажалкі і цудоўныя лясы — іглічныя і розныя шыракалістыя. У апошнія гады ў лясах зьявіліся лісы і вавёркі.
Сучасны стан
рэдагавацьЗ абраньнем новага старшыні — Васіля Бабраніцкага, сытуацыя пачала паляпшацца. Так, у цэнтры вёскі зноў ноччу зьявілася асьвятленьне вуліцаў. Была адрамантавана ў пачатку 2012 году частка дарогі. У 2011 годзе ўпершыню за апошнія гады крушынкаўцы маглі зьбірацца на сьвята — сьвята вёскі.
Галерея
рэдагаваць-
Калодзеж
-
Прырода
-
Прырода
-
Дарога до вёскі
-
Дарога до вёскі
-
Near pool Shkilnyi. На заднім плане — царква