Крупка (басэйн Нёмана)
рака ў Беларусі
Кру́пка — рака ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, левы прыток ракі Дзітвы (басэйн Нёману). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 83 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7‰.
Крупка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Пурсьці |
Вусьце | Дзітва |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 15 км |
Плошча басэйну | 83 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,7 ‰ |
Пачынаецца на поўдзень ад вёскі Пурсьці, цячэ Лідзкай раўнінай, празь нізіннае балота Крупка, упадае ў Дзітву на паўднёвым усходзе ад вёскі Навасёлкі. На працягу 13,6 км мае каналізаванае рэчышча (ад паўднёва-заходняй ускраіны вёскі Пурсьці да вусьця)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 206—207
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 206—207