Круглы стол (Вугоршчына)
Вугорскія Круглыя сталы (па-вугорску: Kerekasztal-tárgyalások) — шэраг упарадкаваных перамоваў паміж кіруючай уладай і апазыцыяй у Вугорскай Народнай Рэспубліцы, праведзеных улетку і ўвосень 1989 году[1] па ўжо адпрацаванай польскай мадэлі. Вынікам перамоваў стала пагадненьне аб правядзеньні цалкам свабодных, шматпартыйных выбараў у парлямэнт, якія прынесьлі за сабой зьмену дзяржаўнага ладу ў краіне.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1988 годзе ў пасьля сыходу ў адстаўку з пасады Генэральнага сакратара Вугорскай сацыялістычнай рабочай партыі Янаша Кадара кіраўніцтва краіны ўсьвядоміла неабходнасьць адыходу ад аўтарытарнага рэжыму кіраваньня. Пад канец 1980-х гадоў у Вугоршчыне не існавала якой-небудзь арганізаванай апазыцыі, аднак зьмена палітычнага клімату даволі хутка справакавала стварэньне шэрагу аб’яднаньняў апазыцыйнай накіраванасьці, сярод якіх можна вылучыць: «Вугорскі дэмакратычны форум» і «Саюз свабодных дэмакратаў». Малады апазыцыйны рух ня меў ціску рэжыму, а наадварот выкарыстоўвалася тымі ці іншымі яго прадстаўнікамі ў барацьбе за лідэрства. На пачатак 1989 году вугорская апазыцыя ўяўляла сабой шэраг аб’яднаньняў якая яднала каля 15000 чалавек, якія знаходзяцца паміж сабой у няпростых адносінах. Аб’яднаньня не аказвалі істотнага ўплыву на палітычнае жыцьцё краіны. Кардынальным чынам сытуацыя зьмянілася пасьля таго, як улады абвясьцілі аб плянах правядзеньня палітычнай рэформы. Улада не бачыла вялікі пагрозы ў дэмакратызацыі краіны, разьлічваючы на разьяднанасьць апазыцыі. Гэта рабіла яе, на думку ўлады, зручным мэханізмам для маніпуляцыі[2].
На адмысловым пасяджэньні камуністычнае кіраўніцтва Вугоршчыны даручыў сакратару ЦК Дзёрдзю Фэйт зьвязацца з апазыцыйнымі структурамі і знайсьці найбольш зручных для ўлады партнэраў для кансультацыяў. У гэтай сытуацыі апазыцыянэры вырашаюць стварыць «Апазіцыйны круглы стол», тым самым даўшы зразумець уладзе што ёй давядзецца мець справу з адзінай структурай. Улада пагаджаецца на такое разьвіцьцё падзей і прымае ўдзел у паседжаньні «Нацыянальнага круглага стала», аднак на перамовах спрабуе задзейнічаць у якасьці асобнай сілы прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, якімі зьяўляюцца афіляваныя з кампартыяй структуры (прафсаюзы і т. Д.). Аднак апазыцыянэры даюць зразумець, што перамовы носяць двухбаковы характар з кіруючай партыяй і ні кім больш.
Вынікам перамоваў сталі дамоўленасьці па пяці вызначальных пытаньнях: зьмяненьне Канстытуцыі, стварэньне Канстытуцыйнага суду, функцыянаваньне шматпартыйнай сыстэмы, правядзеньне шматпартыйных выбараў Нацыянальнага сходу, зьмены ў крымінальна-працэсуальны кодэкс, накіраваныя на падзел партыі і дзяржаўнага апарату. Свабодныя выбары былі прызначаны на пачатак сакавіка 1990 году, агульныя арганізацыйныя і працэсуальныя пытаньні іх правядзеньня таксама былі вызначаны за круглым сталом.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bartlett, p.143
- ^ «Какой путь демократизации подходит России: польский, чешский или венгерский». Slon.ru
Літаратура
рэдагаваць- Bozóki, András. The Roundtable Talks of 1989: The Genesis of Hungarian Democracy (2002), Central European University Press, ISBN 963-9241-21-0
- Elster, Jon. The Roundtable Talks and the Breakdown of Communism (1996), University of Chicago Press, ISBN 0-226-20628-9