Корбін Блю Рэйвэрс (па-ангельску: Corbin Bleu Reivers; нарадзіўся 21 лютага 1989 году), больш вядомы як Корбін Блю — амэрыканскі актор, мадэль, танцор і сьпявак. Ён, мабыць, найбольш вядомы па ролях у сэрыялах High School Musical і Discovery Kids. Ён таксама выступае сольна і выпусьціў свой дэбютны альбом Another Side 1 траўня 2007 году. Альбом дэбютаваў на трыццаць шостым месцы ў амэрыканскім Billboard 200, продажы дасягнулі 18 000 копіяў у першы тыдзень. Блю выпусьціў свой другі альбом Speed of Light 10 сакавіка 2009 году ў ЗША.

Корбін Блю
анг. Corbin Bleu
Corbin Bleu 2013.png
Дата нараджэньня 21 лютага 1989(1989-02-21)[1][2] (32 гады)
Месца нараджэньня Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы Los Angeles County High School for the Arts[d], Вышэйшая школа сцэнічнага майстэрства і Вышэйшая школа Фіярэлы Г. ЛяГвардыі
Занятак тэлеактор, актор кіно, сьпявак, кінапрадусар, актор агучваньня, тэатральны актор, мадэль, танцоўшчык і выканаўца-запісвальнік
Жанры поп
Інструмэнты голас
Лэйблы Hollywood Records і Walt Disney Records[d]
Бацька David Reivers[d]
Сайт http://www.corbinbleu.com


  1. ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #13550094X // Corbin Bleu — 2012—2016.
  2. ^ Internet Broadway Database — 2000.