Конкурс песьні Эўрабачаньне-1976

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1976» стаў 21-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 3 красавіка 1976 году ў горадзе Гаага (Нідэрлянды), у будынку Палаца кангрэсаў. Швэцыя, Мальта і Турэччына адмовіліся ад удзелу, аднак вярнуліся Аўстрыя і Грэцыя, у выніку лік удзельнікаў склаў 18 краін. Ліхтэнштайн ізноў ня быў дапушчаны да ўдзелу ў конкурсе. Шматлікія неангламоўныя краіны, напрыклад Аўстрыя, Фінляндыя, Галяндыя, Нарвэгія і Швайцарыя, вырашылі выканаць свае песьні на ангельскай мове.

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1976
Дата 3 красавіка
Вядоўцы Коры Брокен
Тэлеканал гаспадароў NOS
Месца Гаага, Нідэрлянды
Пераможная песьня «Save Your Kisses for Me» (Вялікабрытанія)
Сыстэма галасаваньня Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12
Колькасьць краін 18
Сыход Швэцыя
Мальта
Турэччына
1975        1977

Вялікабрытанія выйграла Гран-Пры зь песьняй «Save Your Kisses for Me», выкананай гуртам Brotherhood of Man, якая стала камэрцыйна пасьпяховым хітом і была прададзена ў памеры больш за 6 мільёнаў копіяў па ўсім сьвеце. Вядомы італьянскі дуэт Аль Бано і Раміна Паўэр заняў 7-е месца.

Вынікі рэдагаваць

 

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
1   Вялікабрытанія Brotherhood of Man Save your kisses for me 164 1
17   Францыя Catherine Ferry Un, deux, trois 147 2
16   Манака Mary Christy Toi, la musique et moi 93 3
2   Швайцарыя Peter, Sue and Marc Djambo, Djambo 91 4
14   Аўстрыя Waterloo and Robinson My little world 80 5
4   Ізраіль Chocolate, Menta, Mastik Emor shalom 77 6
13   Італія Аль Бано і Раміна Паўэр We’ll live it all again 69 7
6   Бэльгія Pierre Rapsat Judy et cie. 68 8
8   Нідэрлянды Sandra Reemer The party’s over now 56 9
7   Ірляндыя Red Hurley When 54 10
11   Фінляндыя Fredi and The Friends Pump-pump 44 11
15   Партугалія Carlos do Carmo Uma flor de verde pinho 24 12
10   Грэцыя Mariza Koch Panaghia mou, panaghia mou 20 13
5   Люксэмбург Jürgen Marcus Chansons pour ceux qui s’aiment 17 14
3   ФРН Les Humphries Singers Sing, sang, song 12 15
12   Гішпанія Braulio Sobran las palabras 11 16
9   Нарвэгія Anne-Karine Ström Mata Hari 7 17
18   Югаславія Ambasadori Ne mogu skriti svoju bol 6 18

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Конкурс песьні Эўрабачаньне-1976сховішча мультымэдыйных матэрыялаў