Конкурс песьні Эўрабачаньне-1975
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1975» стаў 20-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 22 сакавіка 1975 году ў горадзе Стакгольм (Швэцыя) на сцэне канцэртнай залі Сьв. Эрыка. У конкурс вярнуліся Францыя і Мальта, а таксама дэбютавала Турэччына. Апошняя акалічнасьць прывяла да таго, што Грэцыя адмовілася ад удзелу перад самым пачаткам конкурсу, пратэстуючы супраць турэцкага ўварваньня на Паўночны Кіпр. Такім чынам, лік удзельнікаў склаў 19 краінаў.
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1975 | |
Дата | 22 сакавіка |
---|---|
Вядоўцы | Карын Фальк |
Тэлеканал гаспадароў | SVT |
Месца | Стакгольм, Швэцыя |
Пераможная песьня | «Ding-a-dong» (Нідэрлянды) |
Сыстэма галасаваньня | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12 |
Колькасьць краін | 19 |
Дэбют | Турэччына |
Сыход | Грэцыя |
◄1974 1976► |
Лік судзьдзяў у нацыянальных журы быў павялічаны да 11, і гэтыя судзьдзі маглі даць ад 1 да 5 галасоў кожнай песьні. Аднак канчатковыя галасы, які абвяшчаліся на ТБ, разьмяркоўваліся наступным чынам: 12 ачкоў — песьні, якая набрала больш за ўсё галасоў, 10 ачкоў песьні, якая набрала другую суму ачкоў, 8 — трэцяй песьні і так да 1 ачка дзясятай па колькасьці галасоў песьні.
Галяндыя перамагла ў конкурсе зь песьняй «Ding Dinge Dong», выкананай групай Teach-In. Другое месца атрымала Вялікабрытанія зь песьняй «Let me be the one», у выкананьні The Shadows, якія ўзначалілі чарты шматлікіх эўрапейскіх краінаў.
Правядзеньне конкурсу суправаджалася масавымі дэманстрацыямі супернікаў камэрцыялізацыі музыкі.
Вынікі
рэдагаваць# | Краіна | Выканаўца | Песьня | Ачкоў | Месца |
---|---|---|---|---|---|
1 | Нідэрлянды | Teach-In | Ding-a-dong | 152 | 1 |
9 | Вялікабрытанія | The Shadows | Let me be the one | 138 | 2 |
19 | Італія | Wess and Dori Ghezzi | Era | 115 | 3 |
3 | Францыя | Nicole Rieu | Et bonjour à toi l’artiste | 91 | 4 |
5 | Люксэмбург | Géraldine | Toi | 84 | 5 |
7 | Швайцарыя | Simone Drexel | Mikado | 77 | 6 |
15 | Фінляндыя | Pihasoittajat | Old man fiddle | 74 | 7 |
18 | Швэцыя | Lars Berghagen and the Dolls | Jennie, Jennie | 72 | 8 |
2 | Ірляндыя | The Swarbriggs | That’s what friends are for | 68 | 9 |
17 | Гішпанія | Sergio y Estíbaliz | Tú volverás | 53 | 10 |
12 | Ізраіль | Шлома Арці | Ат вэ-ані | 40 | 11 |
10 | Мальта | Renato | Singing this song | 32 | 12 |
8 | Югаславія | Pepel In Kri | Dan ljubezni | 22 | 13 |
14 | Манака | Sophie | Une chanson c’est une lettre | 22 | 13 |
11 | Бэльгія | Ann Christy | Gelukkig zijn | 17 | 15 |
16 | Партугалія | Duarte Mendes | Madrugada | 16 | 16 |
4 | ФРН | Joy Fleming | Ein Lied kann eine Bru"cke sein | 15 | 17 |
6 | Нарвэгія | Ellen Nikolaysen | You touched my life with summer | 11 | 18 |
13 | Турэччына | Semiha Yanki | Seninle bir dakika | 3 | 19 |
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКонкурс песьні Эўрабачаньне-1975 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў