Конкурс песьні Эўрабачаньне-1967

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1967» стаў 12-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 8 красавіка 1967 году ў горадзе Вена (Аўстрыя) у бальнай залі палацу Хофбург. Данія вырашыла не прымаць удзелу ў конкурсе, скараціўшы лік удзельнікаў да 17. Сыстэма галасаваньня вярнулася да варыянту 1957 году, калі 10 сяброў журы, якія прадстаўляюць сваю краіну, галасавалі за самую ўпадабаную песьню. Упершыню перамагла Вялікабрытанія зь песьняй «Puppet on a String», выкананай Сэндзі Шоў. Рафаэль ізноў прадстаўляў Гішпанію, заняўшы 6-е месца. Швайцарыя набрала нуль ачкоў. Упершыню тэлекамэры паказвалі ўдзельнікаў конкурсу за кулісамі.

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1967
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1967.jpg
Дата 8 красавіка
Вядоўцы Эрыка Ваал
Тэлеканал гаспадароў ÖRT
Месца Вена, Аўстрыя
Пераможная песьня «Puppet on a String» (Вялікабрытанія)
Сыстэма галасаваньня У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні.
Колькасьць краін 17
Сыход Данія
Нуль ачкоў Швайцарыя
1966    Wiki Eurovision Heart (Infobox).svg    1968

Падчас конкурсу вядучая абвясьціла Вялікабрытанію пераможцам да таго, як былі падлічаны галасы ўсіх сяброў журы, аднак, па канчатку падліку перамога так і засталася за ангельскай сьпявачкай.

ВынікіРэдагаваць

 

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
11   Вялікабрытанія Сэндзі Шоў Puppet on a String 47 1
17   Ірляндыя Sean Dunphy If I could choose 22 2
4   Францыя Noëlle Cordier Il doit faire beau là-bas 20 3
2   Люксэмбург Вікі L’amour est bleu 17 4
14   Манака Minouche Barelli Boum-badaboum 10 5
12   Гішпанія Raphael Hablemos del amor 9 6
10   Бэльгія Louis Neefs Ik heb zorgen 8 7
15   Югаславія Lado Leskovar Vse roze sveta 7 8
9   ФРН Inge Brück Anouschka 7 8
7   Швэцыя Östen Warnebring Som en dröm 7 8
16   Італія Claudio Villa Non andare più lontano 4 11
5   Партугалія Eduardo Nascimento O vento mudou 3 12
8   Фінляндыя Fredi Varjoon-suojaan 3 12
3   Аўстрыя Peter Horten Warum es hunderttausend Sterne gibt 2 14
13   Нарвэгія Kirsti Sparboe Dukkemann 2 14
1   Нідэрлянды Thérèse Steinmetz Ring-dinge 2 14
6   Швайцарыя Géraldine Quel coeur vas-tu briser? 0 17

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Конкурс песьні Эўрабачаньне-1967сховішча мультымэдыйных матэрыялаў