Конкурс песьні Эўрабачаньне-1961

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1961» стаў 6-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 18 сакавіка 1961 году ў Палацы фэстаў гораду Канны (Францыя). Упершыню конкурс быў праведзены ў суботні вечар, паклаўшы пачатак традыцыі, які захоўваецца і ў наш час. У конкурс уліліся яшчэ 3 краіны, а лік удзельнікаў павялічыўся да 16. Перамог Люксэмбург зь песьняй «Nous les amoureux», выкананай Жанам-Клёдам Паскалем. Вялікабрытанія трэці раз запар заняла другое месца. Нямецкі выканаўца зьдзівіў усіх, выканаўшы частку сваёй песьні на нямецкай мове, а частку — на францускай.

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1961
Дата 18 сакавіка
Вядоўцы Жаклін Жубэр
Тэлеканал гаспадароў RTF
Месца Канны, Францыя
Пераможная песьня «Nous les amoureux» (Люксэмбург)
Сыстэма галасаваньня У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні
Колькасьць краін 16
Дэбют Гішпанія
Фінляндыя
Югаславія
1960        1962

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# п/п Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
14   Люксэмбург Жан-Клёд Паскаль Nous les amoureux 31 1
15   Вялікабрытанія The Allisons Are you sure? 24 2
10   Швайцарыя Франка дзі Рыенца Nous aurons demain 16 3
9   Францыя Жан Поль Марык Printemps (avril carillonne) 13 4
16   Італія Бэці Кертыс Al di là 12 5
13   Данія Дарыё Кампэота Angelique 12 5
12   Нарвэгія Нора Брокстэт Sommer i Palma 10 7
5   Югаславія Ліляна Петравіч Neke davne zvezde 9 8
1   Гішпанія Канчыта Баўтыста Estando contigo 8 9
6   Нідэрлянды Грэтхе Каўфэльд Wat een dag 6 10
2   Манака Калет Дэрэаль Allons, allons les enfants 6 10
4   Фінляндыя Ляйла Кінунэн Valoa ikkunassa 6 10
8   Нямеччына Ляле Андэрсэн Einmal sehen wir uns wieder 3 13
7   Швэцыя Ліль-Бабс April, April 2 14
3   Аўстрыя Джымі Макуліс Sehnsucht 1 15
11   Бэльгія Боб Бэні September, gouden roos 1 15

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Конкурс песьні Эўрабачаньне-1961сховішча мультымэдыйных матэрыялаў