Колё-Колё Сант’яга-дэ-Чылі

«Колё-Колё» (па-гішпанску: Colo-Colo) — чылійскі футбольны клюб з Сант’яга-дэ-Чылі. Быў заснаваны ў 1925 годзе, з моманту стварэньня Прэм’ер Дывізіёну ў 1933 годзе клюб ніколі не вылятаў з гэтага турніру[1]. Свае хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Манумэнталь Давід Арэльяна» з 1989 году[2]. «Колё-Колё» зьяўляецца самым пасьпяховым чылійскім клюбам, адзіным клюбам з гэтай краіны які стаў пераможцам Кубку Лібэртадорэс.

Колё-Колё
Поўная назва Club Social y Deportivo Colo-Colo
Заснаваны 19 красавіка 1925
Горад Сант’яга-дэ-Чылі, Чылі
Стадыён Манумэнталь Давід Арэльяна
Умяшчальнасьць: 47 347
Чэмпіянат Прымэра
 · 2023 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
colocolo.cl (гішп.)

Сваю назву клюб атрымаў у гонар індзейскага правадыру Колёколё, які ўзьняў паўстаньне супраць гішпанскіх заваёўнікаў у XVI стагодзьдзі. «Колё-Колё» зьяўляецца самым папулярным чылійскім клюбам. Супрацьстаяньне з другой паводле папулярнасьці камандай краіны, «Унівэрсыдад Дэ Чылі», зьяўляецца «супэрклясыкам» чылійскага футболу.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Давід Арэльяна. Адзін з заснавальнікаў клюбу.

Клюб быў створаны групай футалістаў, які ў 1925 годзе вырашылі пакінуць клюб «Магальянэс», з-за канфлікту з кіраўніцтвам і вэтэранамі клюбу. Узначальваў гэтую групу Давід Арэльяна.

Пасьля заснаваньня «Колё-Колё» стала ўдзельнікам першага дывізіёну мясцовай футбольнай лігі. Першы матч у сваёй гісторыі клюб правёў 31 траўня 1925]году, які скончыўся перамогай зь лікам 6:0. У тым жа сэзоне яны перамаглі свой першы «клясыка» супраць «Магальянэсу» (2:0), і ў канцы чэмпіянату «Колё-Колё» стаў непераможаным чэмпіёнам і атрымаў ганаровую мянушку — «непераможны». У канцы году каманда нават зьдзейсьніла невялікі тур па поўдні краіны, дзе згуляла некалькі матчаў зь мясцовымі камандамі.

28 сакавіка 1927 году «Колё-Колё» стаў першым чылійскім клюбам, які наведаў Эўропу, а менавіта Партугалію і Гішпанію. «Непераможныя» згулялі свой першы матч у Ля-Каруньні 3 красавіка супраць «Эйрыньні». 2 траўня 1927 году адбылася падзея, якая паўплывала на далейшае разьвіцьцё клюбу. На 35-й хвіліне таварыскага матчу супраць «Рэал Уніян» з Вальядаліду, капітан і заснавальнік клюбу Давід Арэльяна атрымаў ад праціўніка вельмі моцны ўдар нагой у жывот. Арэльяна адвезьлі ў шпіталь, але на наступны дзень ён памёр. Яму было ўсяго 24 гады. Пасьля гібелі футбаліста гульцамі было прынята рашэньне зьмясьціць чорную паласу на клюбную эмблему.

Дасягненьні

рэдагаваць
1937, 1939, 1941, 1944, 1947, 1953, 1956, 1960, 1963, 1970,
1970, 1979, 1981, 1983, 1986, 1989, 1990, 1991, 1993, 1996,
1997(К), 1998, 2002(К), 2006(А), 2006(К), 2007(А), 2007(К), 2008(К), 2009(К), 2014(К),
2015(А), 2017, 2022
1958, 1974, 1981, 1982, 1985, 1988, 1989, 1990, 1994, 1996,
2016, 2019, 2021, 2023
2017, 2018, 2022
1991
1991
1992
Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Браян Картэс 1995
2   Аб Хонатан Вільягра 2001
3   Аб Даніель Гут’ерэс 2003
4   Аб Алян Сальдывія 2002
5   ПА Леанарда Хіль 1991
6   ПА Сэсар Фуэнтэс 1993
7   Нап Карляс Палясіяс 2000
8   ПА Эстэбан Павэс (капітан) 1990
9   Нап Хавіер Карэа 1992
11   Нап Маркас Балядас 1996
13   Аб Бруна Гут’ерэс 2002
14   Нап Крыстыян Саваля 1999
15   Аб Эміліяна Амор 1995
16   Аб Оскар Апаса 1990
17   Аб Крыстыян Рыкельмэ 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18   Аб Давід Таці 2002
19   ПА Гансалё Кастэльяні 1987
20   Нап Аляксандар Арос 2002
21   Аб Эрык Вімбэрг (ар. Ля-Калера) 1994
22   Аб Маўрысіё Ісьля 1988
23   ПА Артура Відаль 1987
25   Бр Хуліё Ф’ера 2002
26   Нап Матыяс Моя 1998
28   ПА Люкас Сота 2003
29   Нап Гільерма Пайва (ар. Алімпія) 1997
30   Бр Фэрнанда дэ Паўль 1991
32   Нап Люкас Сэпэда 2002
33   Аб Раміра Гансалес 1990
34   ПА Вісэнтэ Пісара 2002
37   Аб Максіміляна Фалькон 1997

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць