Коксартроз

артроз клубоў

Коксартро́з (па-лацінску: coxarthrosis) — артроз лагвосьцегнавых суставаў(d). поліэтыялягічнае(d) захворваньне, якое разьвіваецца на падставе розных паталягічных станаў лагвосьцегнавой суставы.

Коксартроз
Спэцыяльнасьць рэўматалёгія
Коксартроз у Вікісховішчы

Вылучаюць першасны другасны коксартрозы.

Першасны коксартроз разьвіваецца міжвольна, другасны вынікае як наступства папярэдніх захворваньняў лагвосьцегнавой суставы, якія ёсьць этыялягічным фонам:

  • болі пахвіны, сьцягна, крумянак і паясьніцы(d)
  • абмежаваная рухомасьці лагвосьцегнавой суставы
  • кульгавасьць
  • скарачэньне хворай канцавіны.

Лекаваньне

рэдагаваць

Пры дыягностыцы захворваньня ацэньваецца ступень магчымасьці руху сьцягном у бакі, а таксама вярчэньня ўнутар і вонкі. У выпадку няпэўнасьці неабходна выканаць рэнтгенаграфію. Пры адсутнасьці прызнакаў іншага захворваньня лагвосьцегнавой суставы дыягназ вызначаецца звужэньнем сустаўнай шчыліны і наяўнасьцю остэафітаў.

Пры лячэньні можна выкарыстаць рэабілітацыйную гімнастыку (фізыятэрапію), процізапальныя ці проціболевыя сродкі. У выпадку хірургічнага лячэньня выкарыстоўваецца апэрацыя Паўэлса(d) ці закладаньне эндапратэзу(d).

Літаратура

рэдагаваць
  • Franciszek Kokot. Choroby Wewnętrzne. — Państwowy Zakład Wydawnictw Lekarskich, 1991. — С. 344—345. — ISBN 83-200-1551-0
  • Witold S. Gumułka, Wojciech Rewerski i inni. Encyklopedia zdrowia tom I. — wydanie 6. — Wydawnictwo Naukowe PWN, 1998. — С. 895—897. — ISBN 83-01-11680-3