Код адсутнасьці
«Код адсутнасьці. Асновы беларускай мэнтальнасьці» — кніга беларускага філёзафа Валянціна Акудовіча, выдадзеная ў 2007 годзе. Кніга паўстала з цыклю лекцыяў у Беларускім Калегіюме аб беларускай мэнтальнасьці. Кніга была перакладзена на расейскую і нямецкія мовы.
Код адсутнасьці | |
Вокладка кнігі ў 2007 годзе | |
Аўтар: | Валянцін Акудовіч |
---|---|
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 2007 |
Электронная вэрсія |
Праблема
рэдагавацьПасьля віхураў 20 стагодзьдзя, напрыканцы Беларусь стала незалежнай. Аднак усе мары і надзеі беларускага адраджэньня пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагодзьдзя апынуліся марнымі аўтар прапануе свае адказы на пытаньне чаму так сталася. Чаму дэмакратычныя і незалежніцкія памкненьні не былі ўспрынятыя большасьцю беларускага грамадзтва? Чаму зьнішчаецца мова і культура беларусаў — на гэтыя ды іншыя пытаньне адказ знойдзеце ў гэтым выданьні. Аўтар у пачатках паўстаньня беларускай нацыі шукае тыя ключавыя моманты, што паўплывалі на фармаваньне беларускай мэнтальнасьці ў сучасным выглядзе. Аўтарскія адказы на пытаньні беларускай мэнтальнасьці не прэтэндуюць на ісьціну апошняй інстанцыі, але даюць глебу да разважаньняў і дыскусіі наконт беларускай нацыі.
Зьмест
рэдагаваць- І. АСНОВЫ БЕЛАРУСКАЙ МЭНТАЛЬНАСЬЦІ
- Зачын
- Гістарычнае і нацыянальнае
- Рэлігійнае і нацыянальнае
- Уласна нацыянальнае
- Рэфлексія з нагоды
- Праблема ўласных межаў
- Межы айчыны і мовы
- Расейская імпэрыя — калыска беларускай нацыі
- Паўстаньне аўтсайдэраў
- Пакліканьне прасторы
- Дзяржава і нацыя
- Другая сусьветная вайна
- Урбанізацыя
- Рэванш нацыяналізму
- Расея і мы
- Францішак Багушэвіч і Адам Міцкевіч
- Мы і Расея
- Гісторыя эмацыйнага
- Воля да ўлады
- Ідэя Адраджэньня
- Мова (Знак бяды)
- Героі адсутнасьці
- Беларусь як прастора сакральнага
- Вялікая здрада
- Ідэалёгія і тэхналёгія
- Наастачу
- ІІ. ДАДАТАК
- Гульня ў віртуальную дзяржаву
- Прэамбула
- Ёхан Хёйзінга і мроі пра віртуальную дзяржаву
- Этычны імпэратыў на скразьняках прагматыкі
- Жыцьцё і сьмерць у дыскеце з Айчынай
- Доўгая, вельмі доўгая паўза
- Асоба і гісторыя
- Улада і мова
- ІІІ. ЛІРЫЧНЫ (МЭТАФІЗЫЧНЫ) ЭПІЛЁГ
Узнагароды
рэдагавацьУ 2007 годзе за гэтую кнігу Акудовіч атрымаў літаратурную прэмію «Гліняны Вялес»[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Акудовіч Валянцін (2007) Вялесаўская лекцыя. ARCHE Пачатак. Праверана 2020-08-14 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Код Адсутнасьці на kamunikat.org