Кліменці Шут

(Перанакіравана з «Кліменцій Шут»)

Кліме́нці Пятро́віч Шут (1925, вёска Плецявішча Ігуменскі раён — 7 студзеня 1969) — беларускі археоляг.

Кліменці Шут
Дата нараджэньня 1925
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 студзеня 1969(1969-01-07)
Месца вучобы
Занятак археоляг
Месца працы

Біяграфія

рэдагаваць

З сялянскай сям’і. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1944 па 1952 служыў у Чырвонай арміі. Быў паранены падчас вызваленьня Польшчы.

Пасьля дэмабілізацыі скончыў сярэднюю школу, і ў 1955 паступіў на гістарычны факультэт БДУ[1].

У 1960 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1960 навуковы супрацоўнік сэктару археалёгіі Інстытуту гісторыі АН Беларусі. У 1959—1961 удзельнічаў у працы Менскай археалягічнай экспэдыцыі, з 1963 дасьледаваў гарадзішчы раньняга жалезнага веку на поўначы Беларусі, на многіх гарадзішчах правёў шурфоўку (неглыбокая вэртыкальная выпрацоўка для разьведкі выкапняў). Адкрыў і ўвёў у навуковы ўжытак больш за 10 археалягічных помнікаў. Літаральна за некалькі дзён да смерці завершыў складанне археалягічнай мапы помнікаў днепра-дзівінскай культуры (247 гарадзішчаў).

Навуковыя публікацыі

рэдагаваць
  • Обувь древнего Минска. // Материалы IX конференции молодых ученых. — Мн., 1965;
  • Городище Дворище. // Вопросы истории и археологии. — Мн.,1966;
  • Городища эпохи раннего железа на северо-западе Белоруссии. // Доклады XI конференции ученых БССР. — Мн., 1967;
  • Памятники раннего железа на севере Белоруссии. // Древности Белоруссии. — Мн., 1966.

Спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ Штыхов Г. В. К. П. Шут // Советская археология. — 1969. — № 4. — С.319

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Штыхов Г. В. К. П. Шут // Советская археология. — 1969. — № 4. — С.319