Карынейская лань — у старажытнагрэцкай міталёгіі цудоўная лань Артэміды з залатымі рагамі і меднымі нагамі, якая ня ведае стомленасьці. Істота была пасланая Артэмідай у Аркадыю як пакараньне людзям: лань спусташала палі.

Гэракл і карынейская лань

Чацьверты подзьвіг Геракла

рэдагаваць

Мікенскі цар Эўрысфэй загадаў Гэраклу (Гэркулесу) даставіць лань жывой у Мікены. Гэта было цяжкае заданьне, паколькі дагнаць лань ніхто ня мог. Гэракл перасьледваў чарадзейную жывёлу цэлы год, пакуль не нагнаў у паўночнай краіне гіпэрбарэяў. Гэракл паспрабаваў злавіць жывёлу, але яна высьлізнула ад яго і панеслася на поўдзень. Тады Гэракл раніў лань у нагу і толькі пасьля гэтага змог схапіць няўлоўную жывёлу. Па Гігіну, ён прывёў жывым аленя з залатымі рагамі ў Мікены.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Керынэйская ланьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў