Кейптаўнскі ўнівэрсытэт

унівэрсытэт у Кейптаўне

Кейптаўнскі ўнівэрсытэт (па-афрыкаанс: Universiteit van Kaapstad) — грамадзкі навукова-дасьледчы ўнівэрсытэт у Кейптаўне, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка. Першапачаткова быў створаны ў 1829 годзе як Паўднёваафрыканскі каледж, а пазьней у 1918 годзе атрымаў статус унівэрсытэта, што робіць яго найстарэйшым унівэрсытэтам ня толькі ў ПАР, але ўва ўсёй Афрыцы на поўдзень ад Сахары[10]. Унівэрсытэт мае 57 аддзяленьняў у 6 факультэтах, якія прапануюць навучаньне ад ступені бакаляўра да доктарскай ступені выключна на ангельскай мове. У ім навучаюцца каля 30 тысяч студэнтаў у шасьці кампусах у Кейптаўнскіх прадмесьцях. Жывая студэнцкая супольнасьць складаецца з больш чым 100 таварыстваў і клюбаў у розных галінах, як то рэлігіі, палітыцы, культуры, спорце ды іншых. У сярэдзіне XX стагодзьдзя ўнівэрсытэт быў адным з цэнтраў лібэральнай апазыцыі сыстэме апартэіду. Установа стала ўваходзіць да ліку найлепшых унівэрсытэтаў Афрыкі і ўлучаецца рэйтынг сусьветных унівэрсытэтаў. Асабліва вылучаюцца эканамічныя, юрыдычныя і мэдычныя факультэты, якія нязьменна ўлучаюцца ў сьпіс сотні найлепшых міжнародных факультэтаў у сьвеце[11]. Гэта адзіны афрыканскі сябар Глябальнага форуму кіраўнікоў унівэрсытэтаў, да якога належаць 26 унівэрсытэтаў сьвету[12]. Некалькі выпускнікоў, супрацоўнікаў і дасьледчыкаў, зьвязаных з Кейптаўнскім унівэрсытэтам, атрымлівалі Нобэлеўскую прэмію, як то Ральф Банч, Алан Маклеад Кормак, Джон Максвэл Кутзэе ды іншыя.

Кейптаўнскі ўнівэрсытэт
University of Cape, Universiteit van Kaapstad, iYunivesithi yaseKapa
Заснаваны 1 кастрычніка 1829
Колькасьць пэрсаналу
  • 5442 чал.
Месцазнаходжаньне
Горад
Краіна
Знаходзіцца ў складзе ORCID[d][2][3], Міжнародны альянс дасьледчых унівэрсытэтаў[d], Асацыяцыя унівэрсытэтаў Садружнасьці нацыяў[d], Кансорцыюм найвышэйшай адукацыі Кейптаўну[d], Паўднёваафрыканскія ўнівэрсытэты[d], arXiv[d][4], South African National Library and Information Consortium[d][5], Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][6], Міжнародная асацыяцыя ўнівэрсытэтаў[d][7], Open Education Global[d][8] і Асацыяцыя афрыканскіх унівэрсытэтаў[d][9]
Вэб-сайт uct.ac.za (анг.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць