Кейля (вадаспад)
59°23′46″ пн. ш. 24°17′41″ у. д. / 59.396004° пн. ш. 24.294725° у. д.Каардынаты: 59°23′46″ пн. ш. 24°17′41″ у. д. / 59.396004° пн. ш. 24.294725° у. д.
Ке́йля (па-эстонску: Keila juga) — вадаспад на рацэ Кейля ў пасёлку Кейля-Ёа Хар’юскага павету. Гэта трэці па магутнасьці вадаспад у Эстоніі пасьля Нараўскага і Ягальскага. Мае вышыню 6 мэтраў і шырыню 60—70 мэтраў[1].
Схіл вадаспаду ўтвораны камянямі з цьвёрдага вапняку сярэдняга ардовіку (верхняя частка) і гляўканітавага пясчаніку раньняга ардовіку (падваліна). Вадаспад падмывае камяні, адступаючы такім чынам уверх па цячэньні з хуткасьцю 10 см/год[2].
Мясцовыя жыхары маюць традыцыю наведваць вадаспад у дзень вясельля, каб прымацаваць да мосту замок з уласнымі імёнамі. Пасьля гэтага ключ ад замку кідаюць у Кейлю[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Keila juga (эст.). eestigiid.ee. Праверана 27 кастрычніка 2012 г.
- ^ Waterfalls and cascades (анг.) North Estonian Klint — as a symbol of Estonian nature Праверана 29 лютага 2012 г.
- ^ Водопад Кейла (рас.) Welcome to Estonia Праверана 27 кастрычніка 2012 г.