Кевін Д’юрант
Кевін Ўэйн Д’юрант (па-ангельску: Kevin Wayne Durant; нар. 29 верасьня 1988 году, Вашынгтон) — амэрыканскі баскетбаліст, які гуляе ў НБА за «Фінікс Санз» і нацыянальную зборную ЗША. Трохразовы алімпійскі чэмпіён (2012, 2016, 2020). Зважаецца адным з найвялікшых гульцоў у гісторыі НБА[1][2][3][4]. У 2021 годзе Д’юрант быў уключаны ў каманду НБА усіх часоў, прысьвечаную 75-годзьдзю лігі[5].
Кар’ера
рэдагавацьД’юрант ад часоў школы быў пэрспэктыўным баскетбалістам. У юнацтве адзін сэзон адгуляў у студэнцкім баскетболе за клюб «Тэхас Лонггорнз», дзе ў канцы году атрымаў мноства ўзнагародаў і стаў першым першакурснікам, якога прызналі гульцом году каледжа Нэйсьміту. Д’юрант быў абраны камандай «Сіетл Супэрсонікс» пад другім нумарам драфту НБА 2007 году. У камандзе, якая з 2008 году пачала называцца «Аклагома-Сіці Тандэр», згуляў дзевяць сэзонаў, пасьля чаго далучыўся да клюбу «Голдэн Стэйт Ўорыярз» у 2016 годзе. У 2017 і 2018 гадоў стаў чэмпіёнам НБА ды ў кожнай зь фінальных сэрыяў быў узнагароды тытулам самага каштоўнага гульца фіналу. У 2019 годзе далучыўся да клюбу «Бруклін Нэтс» у якасьці вольнага агента. Пасьля рознагалосьсяў з кіраўніцтвам клюбу баскетбаліст запытаў абмен у міжсэзоньне 2022 году, у выніку чаго ў наступным годзе быў абменены ў «Фінікс Санз».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Cohen, Ben (2021). «Kevin Durant Is The Best Player in the NBA Again». The Wall Street Journal.
- ^ Zagoria, Adam (2021). Nets’ Kevin Durant Earns Praise As 'Best Player In The World' After 'Historic' Triple-Double In Game 5». Forbes.
- ^ Devine, Dan (2021). «Kevin Durant Re-stakes His Claim As the Greatest Hooper Alive». The Ringer.
- ^ Medina, Mark (2023). «LeBron James calls Kevin Durant 'One of the best ever'». The Sporting Tribune.
- ^ «NBA 75th Anniversary Team announced». NBA.