Квінтыльён
назва ліку, роўнага ці то 10^18, ці то 10^30
Квінтыльён — натуральны лік, роўны:
- у сыстэме найменьня лікаў з кароткай шкалой — адзінцы з 18 нулямі (1 000 000 000 000 000 000 = , тысяча квадрыльёнаў або мільён трыльёнаў);
- у сыстэме найменьня лікаў з доўгай шкалой — адзінцы з 30 нулямі (1 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 = = = , мільён у пятай ступені).
Кароткая шкала | Доўгая шкала | |
---|---|---|
квінтыльён | трыльён | |
сэкстыльён | трыльярд | |
септыльён | квадрыльён | |
актыльён | квадрыльярд | |
нонільён | квінтыльён |
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Дыямэтар галяктыкі Млечны Шлях складае каля аднаго квінтыльёну кілямэтраў, або аднаго зэтамэтру.
- У вядомай задачы пра зёрны на шахматнай дошцы лік зёрнаў на дошцы ў 64 краткі складзе болей за 18 квінтыльёнаў.
- Існуе болей за 43 квінтыльёны розных камбінацыяў кубіка Рубіка.
- Лямпа напальваньня магутнасьцю 100 Вт (з сярэдняй даўжынёй хвалі выпраменьваньня 600 нм і з ККД 3,3%) выпраменьвае 10 квінтыльёнаў фатонаў за сэкунду.
Літаратура
рэдагаваць- Квинтиллион // Большая советская энциклопедия / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М.: Советская энциклопедия, 1969—1978.