Квэбэцкі мост
мост на рацэ сьвятога Лаўрэнція (Квэбэк, Канада)
Квэбэцкі мост (па-француску: Pont de Québec) — мэталічны кансольны мост праз раку Сьвятога Лаўрэнція, які злучае Квэбэк і Леві.
Мост плянавалі пабудаваць яшчэ ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя, аднак цалкам ён адкрыўся 3 сьнежня 1919 году. 30 жніўня 1907 году адбылося абвальваньне яшчэ не дабудаванага моста, якое спрычыніла гібель 75 чалавек. Належыць Канадзкім чыгункам, адлегласьць паміж апорамі — 549 м, агульная даўжыня — 987 м, шырыня — 29 м. На час пабудовы ён быў найбуйнейшым мостам Канады.
На мосьце ёсьць тры паласы для аўтатранспарту, адна для чыгункі і адна пешаходная дарожка.