Кацярына Віктараўна Гардо́н (нарадзілася 19 кастрычніка 1980 году, Масква, цяпер Расея) — журналістка, аўтар-выканаўца, грамадзкая дзяячка.

Кацярына Гардон
рас. Екатерина Гордон
2010 год
Імя пры нараджэньні Каця Пракоф’ева
Род дзейнасьці журналіст
Дата нараджэньня 19 кастрычніка 1980 (44 гады)
Месца нараджэньня Масква, Расейская СФСР, СССР
Месца вучобы
Занятак юрыстка, вядучая, паэтка, кінарэжысэрка
Муж Аляксандар Гардон (2000—2006),
Сяргей Жорын (2011—2012)
Дзеці Сын: Даніл
Сайт katyagordon.ru

Біяграфія

рэдагаваць

Народжаная мела прозьвішча Пракоф’ева, потым насіла прозьвішча айчыма Падліпчук.

У 2000 годзе Кацярына выйшла замуж за Аляксандра Гардона й узяла яго прозьвішча. Праз 6 гадоў яна зь ім разьвялася, але прозьвішча захавала. У 2002 годзе скончыла Маскоўскі пэдадгагічны ўнівэсітэт імя Леніна, дзе вучылася на факультэце пэдагогікі й псыхалёгіі. У ліпені 2008 году атрымала скандальную вядомасьць пасьля сваркі з Ксеніяй Сабчак у прамым этэры радыёстанцыі «Маяк», якая паслужыла прычынай звальненьня з радыёстанцыі. З 2012 году Каця Гардон зьяўляецца актыўнай праваабаронцай і ўладальніцай уласнай юрыдычнай кампаніі «Гардон і сыны». Сярод гучных справаў Гардон: абарона Кацярыны Сафронавай, Вольгі Казачэнка, Кацярыны Архаравай, Ірыны Нэльсан, Натальлі Івановай (жонкі плястычнага хірурга Ўладзімера Тапія Фэрнандаса), Яўгенія Ахрэменка, Стэлы Бараноўскай і інш.

Як аўтар музыкі й словаў, атрымала два «Залатыя грамафоны» за песьні ў выкананьні Ані Лорак «Забірай рай», а песьня аўтарства Каці «Сыходзь па-ангельску» ў выкананьні Рыгора Лепса й Ані Лорак атрымала ў 2016 годзе «Найлепшы дуэт» году па вэрсіі «Прэміі Муз-ТБ». 30 кастрычніка 2017 году заявіла пра свой намер узяць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах у 2018 годзе[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Кацярына Гардонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў