Кацярына Андрэева (расейская журналістка)

Гэты артыкул пра расейскую тэлежурналістку. Пра беларускую журналістку і вязьня сумленьня гл. артыкул Кацярына Бахвалава

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Андрэева.
Кацярына Андрэева
па-расейску: Екатерина Владимировна Андреева
Дата нараджэньня 27 лістапада 1961 (63 гады)
Месца нараджэньня Масква, СССР
Месца вучобы
Занятак тэлевядучая
Жанры тэлевізія
Узнагароды Ордэн Сяброўства
IMDb ID nm5022167

Кацяры́на Сярге́еўна Андрэ́ева (па-расейску: Екатерина Сергеевна Андреева, нар. 27 лістапада 1961[1], Масква) — расейская тэлевядучая, вядомая сярод іншага як вядучая інфармацыйнай праграмы «Время» на Першым канале расейскай дзяржаўнай тэлевізіі.

У 1990 годзе скончыла Маскоўскі Пэдагагічны інстытут ім. Крупскай, вучылася на вячэрнім аддзяленьні Ўсесаюзнага юрыдычнага завочнага інстытута (УЮЗІ). Працавала ў Генэральнай пракуратуры, у сьледчым кіраваньні, курыравала складаныя крымінагенныя зоны: Краснадарскі край, Стаўрапольле.

У 1990 годзе паступіла на курсы для працаўнікоў радыё і тэлебачаньня. У «школе дыктараў» вучылася ў Ігара Кірылава. У 1991 годзе пачала працаваць на тэлебачаньні.

Кацярына Андрэева з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным і тэлевядучым тэлеканала РТР Сяргеем Брылёвым. 24 сьнежня 2001 г.

У Дырэкцыі Інфармацыйных праграмаў з 1994 году. Упершыню выйшла ў этэр у 1995 годзе. З 1998 году — сталая вядучая праграмы «Час». У сярэдзіне жніўня 2009 году стала вядома, што Кацярына Андрэева адхілена ад этэру. Да канца жніўня гэтага ж году вядучая лічылася ў адпачынку.[2]

Замужам (муж — бізнэсмэн), дачка Натальля — выпускніца МГІМ.

Узнагароды

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Кацярына Андрэева (расейская журналістка)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў