Каханьне лунае ў паветры (фільм, 2023)
Каханьне лунае ў паветры (па-ангельску: Love Is in the Air) — аўстралійскі рамантычна-камэдыйны фільм 2023 року рэжысэра Эдрыена Паўэрса. У галоўных ролях — Дэльта Гудрэм і Джошуа Сэс. Фільм выкладзены на анляйнавым сэрвісе Нэтфлікс 28 верасьня 2023 року.
Каханьне лунае ў паветры | |
па-ангельску: Love Is in the Air | |
Жанр | рамантычная камэдыя[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях | |
Апэратар | |
Мантаж | Агмэд Галімі[d] |
Распаўсюд | Netflix |
Дата выхаду | 28 верасьня 2023 |
Працягласьць | 88 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьДэна Рэндэл (Дэльта Гудрэм) — пілётка маленькай кўінзлэндзкай авіякампаніі, якая абслугоўвае насельнікаў аддаленых тэрыторыяў, а таксама возіць турыстаў. Прыбыткі кампаніі невялікія, бо Дэна больш пераймаецца дапамогай мясцовым жыхарам, чым абслугоўваньнем багатых кліентаў.
Ўільям Мітчэл, супрацоўнік лёнданскай інвэстыцыйнае кампаніі ITCM Financial, якую ўзначальвае ягоны бацька Данкэн, выпраўляецца ў аўстралійскія тропікі, каб закрыць Fullerton Airways, паколькі яна ледзь зводзіць канцы з канцамі. Ён мае тыдзень на асабістае спраўджваньне фінансавай справаздачнасьці авіякампаніі і на вяртаньне ў Лёндан, дзе на радзе дырэктараў мусіць пацьвердзіць папярэднае рашэньне пра закрыцьцё.
Нечаканы візыт лёнданскага дэндзі бянтэжыць усіх трох супрацоўнікаў авіякампаніі. Дэна едзе сустракаць Ўільяма з парому, ды іхнія стасункі адразу ня ладзяцца. Дэна спрабуе падкрэсьліць значнасьць іхняй кампаніі для дапамогі астраўных жыхарам, хоць ейны бацька Джэф і ня любіць надаваць гэтаму залішняй увагі. А Нікі, мэханік Fullerton Airways, ад пачатку намагаецца зьвесьці Дэну і Ўільяма разам.
Дэна бярэ Ўільяма з сабой у рэйс па дастаўцы пошты, якую яна развозіць штодва тыдні, бо гэта адзіны спосаб камунікацыі тубыльцаў з вакольным сьветам. Назаўтра яна зноў пераконвае брытанскага інспэктара паляцець зь ёй. Гэтым разам у палёце спыняецца рухавік, аднак Дэна здолела пасадзіць самалёт і самастойна направіць паломку. Увечары пасьля працы яны добра бавяць час у бары, а па дарозе дадому разглядаюць зорнае неба.
Тым часам надыходзіць трэці дзень мешканьня Ўільяма ў Аўстраліі, і ягоны бацька пачынае страчваць цярпеньне. Сын спрабуе патлумачыць Данкэну, што яны пасьпяшаліся з закрыцьцём авіякампаніі, і гэтую размову падслухоўвае Нікі. Дэна разьюшаная пасьля таго, як дазналася пра сапраўдную мэту візыту містэра Мітчэла-малодшага да іх. У гэты час на іх навальваецца цыклён. Джэф, які дапамагае ўратавацца іншым жыхарам, сам трапляе ў шторм і атрымлівае параненьне. Ўільям дапамагае Дане адшукаць яго на вуліцы, і ўсе разам яны хаваюцца ад цыклёну ў ангары. Ўіл тлумачыць, што зьмяніў сваё рашэньне і будзе дамагацца любым коштам выратаваць кампанію, бо Дэна яму спадабалася.
Наступнага ранку Fullerton Airways павінная даставіць рэчы першай неабходнасьці пацярпелым ад цыклёну. Ўільям зноўку выпраўляецца з Дэнай, і яны цяжка працуюць цэлы дзень. Яны памірыліся, але ў гэты час прыходзіць электронны ліст ад ITCM Financial з паведамленьнем пра закрыцьцё авіякампаніі.
Ўільям вяртаецца ў Лёндан, але няздольны перанакаць раду дырэктараў скасаваць іхняе рашэньне. Пасярод паседжаньня ў залю ўрываецца Дэна, якая прыляцела з Аўстраліі наўмысна, каб прапанаваць новы плян ажыўленьня і пашырэньня Fullerton Airways. Данкэн Мітчэл чакана адмаўляе, але тады ягоны сын звальняецца з кампаніі і прапануе Дэне сваю дапамогу ў кіраваньні кампаніяй. ITCM Financial у асобе бацькі тады вырашае падтрымаць іхнюю ініцыятыву. Ўільям пасяляецца ў Аўстраліі з Дэнай, дзе іхняя кампанія шчасьліва пашыраецца.
Ролі
рэдагавацьАктор | Роля |
---|---|
Дэльта Гудрэм | Дэна Рэндэл |
Джошуа Сэс | Ўільям Мітчэл |
Рой Білінг | Джэф Рэндэл |
Стэф Тысдэл | Нікі |
Сайман Брук МакЛяхлан | Гіт |
Даніеля Піцырані | Сэрэна |
Мія Грунвальд | Мішэль |
Г’ю Паркер | Данкэн Мітчэл |
Дантэ Сарэйс | Лэчы |
Рычард Ўілер | жыхар Пакерз-Бэй |
Успрыняцьце
рэдагавацьНа зборніку аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхвалу 25% з 8 рэцэнзіяў і сярэдні рэйтынг 3,9/10. Крытыкі нізка ацаналі фільм за прадказальнасьць сюжэту.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Каханьне лунае ў паветры (анг.) на сайце IMDb
- Каханьне лунае ў паветры на Нэтфліксе
- Каханьне лунае ў паветры на Rotten Tomatoes