Катэдральны сабор сьвятога Вігілія (Трэнта)
Катэдральны сабор Сьвятога Вігілія (па-італьянску: Сattedrale di San Vigilio) — галоўны касьцёл гораду Трэнта й Трыдэнцкае архідыяцэзіі.
Зьмешчаны на Катэдральнай плошчы, збудаванай у гонар Сьвятога заступніка Трэнта — Сьвятога Вігілія, на месцы яго магілы, дзе некалі быў паганскі храм.
Пачаткова сабор меў выгляд рымскае базылікі памерамі 14×45 мэтраў, збудаванай у антычным стылі, з апсыдай, зьвернутай на ўсход.
Біскуп Ульрых II (1022—1055), вырашыў зрабіць рэканструкцыю гэтай старой рымскай базылікі. Пры ім будынак быў значна пашыраны, у ім зьявіліся тры нэфы, апсыды якіх былі пабудаваныя на падмурку рымскайепабудовы. На ўзроўні старой базылікі былі зьмешчаны магілы выбітных жыхароў гораду.
Альтэман (1124—1149), зрабіў рэканструкцыю магілаў (у такім выглядзе яны знаходзяцца і сёньня), дадаў да касьцёла новыя памяшканьні і разам са справай Ульрыха ІІ, выдаліў элемэнты клясычнае забудовы. Біскуп Фэдэрыка Ванга (1207—1218) вырашыў рэканструяваць гэтую базыліку, пачынаючы з фундамэнту, і дзеля гэтага запрасіў найлепшых майстроў сваёй справы, на чале з Адамо д’Ароньнё. Рэканструкцыя пачалася ў 1212 годзе, але пасьля сьмерці Фэдэрыка Вангі ў Сьвятой зямлі, рэканструкцыя апынулася ў крызе. Рэканструкцыя касьцёла вялася на ўласныя сродкі і ахвяраваньні грамадзянаў гораду.
У 1236 годзе памёр Адамо д’Ароньнё і яго справу працягнуў сын — Энрыка дзі Фона д’Ароньнё, але будаўніцтва значна запаволілася з-за недахопу сродкаў. У канцы ХIII стагодзьдзя, зьявілася вялікая ружа, якую жыхары назвалі «кола фартуны». З 1305 па 1307 год Эджыліё да Кампіёнэ кіраваў усімі працамі, і дабудаваў паўднёвую частку касьцёла і ніжэйшую частку звоньніцы. З 1321 году, сын Эджыліё, Баніна да Кампіёнэ, скончыў усе разоны і дадаў да касьцёла элемэнты готыкі.
У 1628 годзе пад кіраўніцтвам Джузэпэ Альбэрці, была даданая капліца Ўкрыжаваньня на Крыжы, збудаваная ў стылі барока.
Касьцёл Сьвятога Віджылія ёсьць помнікам мураванага дойлідзтва. У гэтым касьцёле зьмешаныя чатыры стылі: антычным, рэнэсанс, готыка і барока. Пасьля правядзеньня археалягічных раскопак, падмурак касьцёла быў пераўтвораны ў музэй, у якім праводзіцца выстаўка рэшткаў старой рымскай базылікі і могілкаў выбітных жыхароў гораду.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКатэдральны сабор сьвятога Вігілія (Трэнта) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- La Cattedrale di San Vigilio — Архідыяцэзія Трэнта
- Duomo di Trento — Аддзел турызму ў Трэнта і Монтэ-Бадонэ