Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Баранавічы)

рыма-каталіцкі храм у Баранавічах Берасьцейскай вобласьці (Беларусь)

Касьцёл Узвышэ́ньня Сьвято́га Крыжа́ — найстарэйшы каталіцкі храм у Баранавічах. Месьціцца на сучаснай вуліцы Куйбышава.

Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў Баранавічах

Гісторыя

рэдагаваць
 
Касьцёл ў міжваенны час
 
Каталікая капліца ў Баранавічах 1915—1918

За часамі Расейскай імпэрыі на будаўніцтва касьцёлу ў Баранавічах не давалі дазволу. У 1904 годзе памерла жонка графа Яна Развадоўскага — Лізавета Развадоўская. Яе пахавалі ў адмыслова збудаваным родавым склепе, на месцы прызначаным для касьцёлу. Дзякуючы дапамозе менскага губэрнатара, быў атрыманы дазвол на будаўніцтва на магіле драўлянай каталіцкай капліцы, у якой час ад часу адпраўляў Сьвятую Імшу для 800 баранавіцкіх католікаў ксёндз пробашч з Новай Мышы Антоні Ганіч.

У 1911 годзе была заснавана баранавіцкая парафія.

Камітэт пабудовы касьцёла арганізаваў кс. Люцыян Жаландкоўскі ў 1923 годзе, па прыбыцьці на працу ў Баранавічы. Драўляны касьцёл быў збудаваны ў 1925 годзе. 18 кастрычніка 1925 году храм асьвяціў біскуп Зыгмунт Лазінскі пад тытулам Узвышэньня Сьвятога Крыжа.

Меркавалася, што ў хуткім часе касьцёл перабудуюць у мураваны. Але потым сярод парафіян паўстала ідэя пабудовы вялікага мураванага касьцёлу ў цэнтры гораду, падмурак якога заклалі на скрыжаваньні вуліцаў Міцкевіча і Каханоўскага (цяпер плошча Леніна). Але з-за цяжкасьцяў фінансаваньня і эканамічнага крызісу, будаўніцтва не было скончана. Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа таксама застаўся драўляным.

Ад 1990 году ў касьцёле пачалі весьціся беларускамоўныя служэньні.

Пробашчы парафіі

рэдагаваць

Арганіст

рэдагаваць

Стараста

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000042