Ян Барысюк
Ян Барысюк (1888—1953) — каталіцкі сьвятар.
Скончыў духоўную сэмінарыю ў Жытоміры. У 1911 прыняў сакрамант сьвятарства. З 1922 служыў у Бярэсьці вайсковым капэлянам ІХ Акруговага шпіталю і мясцовым школьным прэфектам. З 1 жніўня 1933 працаваў пробашчам парафіі Баранавічы (Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа), настаўнік рэлігіі ў Баранавіціх школах. З 1938 выконваў абавязкі баранавіцкага дэкана.
У 1945—1947 — генэральны вікарый Пінскай дыяцэзіі.
Арыштаваны МДБ у 1947 і сасланы ў лягер у Сыбір. Памёр у лягэры ў 1953 годзе.
Літаратура
рэдагаваць- Няхай Сьведчаньне іх веры не забудзецца — Лёс каталіцкага касьцёлу на беларусі ў 1917—1953 // Непакалянаў, 2000
- Spis kościołów i duchowieństwa diecezji Pińskiej w r.p. 1933 i 1934//Пінск, 1933
- Віктара Астрога «Баранавіцкія касьцёлы» // Наша Вера 2/1999