Касьцёл Сэрца Езуса (Каралеўшчына)
храм | |
Касьцёл Сэрца Езуса
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Каралеўшчына |
Адрас | вул. Чарняхоўскага, 55 |
Канфэсія | Каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Касьцёл Сэрца Езуса — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Каралеўшчына Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці.
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1920-я рокі пачалося будаўніцтва капліцы для сем’яў супрацоўнікаў польскай чыгункі і іншых службоўцаў, якія прыехалі сюды працаваць. Парафія ў Крулеўшчыне бярэ свой пачатак у 1924 року, калі была пабудавана драўляная каплічка. Сьвятую Імшу прыяжджаў адпраўляць пробашч з Докшыцаў ксёндз Вінцэнты Борсук, які стаў першым пробашчам гэтай парафіі. У 1932 року залілі падмуркі пад новы касьцёл. Каля касьцёлу пабудавалі драўляную плябанію і заснавалі каталіцкія могілкі. У 1935—1938 роках пробашчам парафіі, у якой налічвалася 2042 католікі, быў ксёндз Казлоўскі.
У 1939—1947 роках абавязкі пробашча выконваў Валяр’ян Хвалоўскі, які падчас акупацыі пасяліўся ў вёсцы Петушкі ў сям’і Камянецкіх. У 1948 року касьцёл быў закрыты і прызначаны пад жытніцу. У 1949—1994 роках сталага душпастыра не было, бо пасьля арышту і зьняволеньня апошняга ксяндза ніхто не адважваўся ўзяцца за гэтую працу. У 1965 року касьцёл разабралі, дрэва перавезьлі ў вёску Мажаны, дзе зь яго пачалі будаваць клюб і дом састарэлых.
У 1991 року распачаліся намаганьні па адбудове касьцёлу на старым падмурку. У 1994 року ўлады аддалі ва ўласнасьць каталіцкага касьцёлу будынак былой школьнай спартовай залі, якую прыстасавалі для патрэбаў касьцёлу. 24 сьнежня 1994 у ёй адбылася першая пастэрка.
У 1995—1997 роках будынак быў больш прыстасаваны для патрэбаў касьцёлу: дабудаваная вежа, касьцёл накрыты новай бляхай. Як і ў старым касьцёле, у галоўным алтары месьціцца фігура Найсьвяцейшага Сэрца Езуса. Заменены вокны, зроблена новая столь і вонкавая атынкоўка, распачата будаўніцтва вежы.
Пробашчы парафіі
рэдагаваць- Ян Фібек
- Марак Пасют (2000—2003)
- Эдвард Нарадоўскі (з 2003)