Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Вята)

рыма-каталіцкі касьцёл у вёсцы Вята
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Краіна Беларусь
Вёска Вята
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль народнае дойлідзтва Беларусі[d]

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Вяце. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Гісторыя

рэдагаваць

Драўляны касьцёл у Вяце збудавалі ў 1932—1934 гадох. 24 чэрвеня 1937 году ў касьцёле ўрачыста асьвяцілі і ўсталявалі звон імя маршалка Юзэфа Пілсудзкага.

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад збожжасховішча. У 1990-я гады будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія яго адрамантавалі.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта прастакутны ў пляне зруб, накрытым вільчыкавым дахам, які пераходзіць у 3-гранную апсыду. Да фасаду далучаецца прастакутны прытвор, 2-граннае пакрыцьцё якога завяршае ўрэзаная 4-гранная 2-ярусная шатровая званіца. Бакавыя фасады праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі.

Малітоўная заля і апсыда перакрываюцца латковым скляпеньнем, інтэр’ер ашаляваны[1].

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 80.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
  • Сіўко Ф. Капліца ў Вяце // Ave Maria. № 11 (90), 2002 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць