Кастыльлё-дэ-Тэаё
Кастыльлё-дэ-Тэаё (па-гішпанску: Castillo de Teayo) — археалягічны помнік дакалюмбавай эпохі ў рэгіёне Ля-Ўастэка на поўначы штата Вэракрус, Мэксыка. Пасьля зьнікненьня дакалюмбавага гораду ў навакольлях піраміды ўзьнікла сучаснае паселішча, у гонар якога і названы помнік.
Горад засялялі ў X—XII стагодзьдзях уастэкі. Напрыканцы постклясычнага пэрыяду горад трапляе пад моцны ўплыў ацтэкаў, і да сярэдзіны XV стагодзьдзя, відаць, становіцца правінцыйнай калёніяй Ацтэцкай імпэрыі.
У цэнтры Кастыльлё-дэ-Тэаё знаходзіцца піраміда вышынёй 11,3 мэтраў, досыць добра захаваная, зь лесьвіцай і збудаваньнем на вяршыні.
Паходжаньне назвы Тэаё, Teayo невядома; паводле адной з гіпотэзаў, яно паходзіць з каранёў мовы наўатль tetl «камень» і ayotl «чарапаха»[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Castillo de Teayo Enciclopedia de los Municipios de México. Instituto Nacional para el Federalismo y el Desarrollo Municipal. Праверана 12 November 2008 г.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |