Карпі
італьянская камуна
Ка́рпі (па-італьянску: Carpi) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Эмілія-Раманьня. Ажыўлены цэнтар прамысловай і рамеснай дзейнасьці, а таксама культурніцкага і эканамічнага жыцьця.
Карпі | |||
| |||
Краіна: | Італія | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 28 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 059 | ||
Паштовы індэкс: | 41012 | ||
Нумарны знак: | MO | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 44°47′0″ пн. ш. 10°53′6″ у. д. / 44.78333° пн. ш. 10.885° у. д.Каардынаты: 44°47′0″ пн. ш. 10°53′6″ у. д. / 44.78333° пн. ш. 10.885° у. д. | ||
Карпі | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
https://www.comune.carpi.mo.it/ |
Гісторыя
рэдагавацьУ дагістарычныя часы тут было паселішча віланаўскай культуры. У 752 годзе ў месьце лянгабардзкім каралём Айстульфам была пабудаваная царква Сьвятой Марыі. З 1319 па 1525 гады горадам кіраваў род Піё, пасьля якога ён быў набыты роду Эстэ ды апынуўся ў складзе герцагства Модэны. Горад атрымаў срэбраны мэдаль «За ваенную адвагу» у знак прызнаньня ўдзелу ў супраціве нямецкай акупацыі за час Другой сусьветнай вайны. Рэгіён пацярпеў у выніку землятрусу ў траўні 2012 году.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт. (італ.)