Карона (сетка гандлёвых цэнтраў)

«Карона» — сетка гандлёвых комплексаў у Беларусі, якія зьяўляюцца філіямі ТАА «Табак-інвэст».

«Карона»
Тып таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Заснаваная 2006
Заснавальнікі ТАА «Табак-інвэст»
Краіна
Разьмяшчэньне Беларусь
Будаўніцтва ГЦ «Карона» ў Віцебску. 6 сакавіка 2011

Мінуўшчына рэдагаваць

Першы гандлёвы цэнтар «Карона» адкрыўся ў Менску ў 2006 року. Праз тры рокі быў адчынены гандлёвы цэнтар у Берасьці, яшчэ праз рок — у Бабруйску. У 2011 р. адкрыўся ў Віцебску.

Структура гандлёвых комплексаў рэдагаваць

У ГЦ «Карона» прадстаўлены прадукты харчаваньня, а таксама прамысловая група: адзежа, спорттавары, посуд, касмэтыка, побытавая хімія, сувэнірная прадукцыя, тэкстыль, цацкі і да т. п.

На тэрыторыі ГЦ акрамя харчовага аддзелу дзейнічае супэрмаркет побытавай тэхнікі «Карона-Тэхна». Працуе рэстаран хуткага харчаваньня «Піт-стоп», кафэ-піцэрыя «Амстэрдам», а таксама забаўляльны цэнтар «Дыскавэры»[1].

Дадатковыя зьвесткі рэдагаваць

ГЦ «Карона» стаў першым гіпэрмаркетам у Беларусі, які працуе да 1-й гадзіны ночы[1].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць