Карона Званіміра
Каро́на Званімі́ра (па-харвацку: Starohrvatska kruna) — рэліквія, якая належала харвацкаму кіраўніку Званіміру, які кіраваў у 1076—1089 гадах, пазьней страчаная.
Гісторыя
рэдагавацьДзьмітар Званімір атрымаў карону ад папы рымскага Грыгорыюса VII разам са скіпэтрам[1]..
Каранацыя дазволіла Званіміру тытулявацца больш высокім тытулам rex замест ранейшага dux. Але ў той жа час яго адносіны з папам рымскім у выніку атрыманьня кароны сталі блізкія да васальных. Няясна, наколькі вялікія былі правы Званіміра на харвацкі трон паводле паходжаньня, таму ён мог мець патрэбу ў дадатковым ўмацаваньні ўлады[2].
Сярэднявечная карона зьнікла падчас бунтаў, што ўзьняліся пасьля сьмерці Званіміра. Пасьля пачатку асабістай уніі Вугоршчыны і Харватыі ролю харвацкай кароны выконвала Карона Сьвятога Іштвана.
У XIX стагодзьдзі ідэя асобнай харвацкай кароны стала папулярнай сярод прыхільнікаў сувэрэнітэту Харватыі, напрыклад, у ідэалістычных творах Франьё Рачкі. Выявы кароны Званіміра (або Таміслава, як яе часьцей называлі) падмацоўвалі памяць аб гераічным мінулым. Гэта стала асабліва актуальна ў 1925 годзе, калі сьвяткаваўся юбілей харвацкай дзяржаўнасьці. Са стварэньнем незалежнай дзяржавы Харватыі была спраектаваная новая «карона Званіміра», непадобная на свой прататып. Таксама былі выпушчаныя аднайменныя ордэн і мэдаль. Аднак кароль Таміслаў II каранаваны гэтай каронай так і ня быў[3].
Выявы кароны
рэдагаваць-
Выява кароны на рэльефе XI ст. у Спліце
-
Сучасная геральдычная выява кароны
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Иловайский Д. И. Древняя история. Средние века. Новая история Архіўная копія ад 2017-06-12 г.
- ^ Грамадская думка славянскіх народаў у эпоху ранняга Сярэднявечча Архіўная копія ад 2017-08-25 г.
- ^ Jareb M. «Old-croatian Crown», or the construction and use of a national and political symbol from the late 19th century to the World War II Архіўная копія ад 2017-08-25 г.