Каратэ па-польску
«Каратэ па-польску»[2] (па-польску: Karate po polsku) — эратычны фільм рэжысэра Вайцеха Войціка, зьняты ў 1982 годзе ў ПНР.
Каратэ па-польску | |
па-польску: Karate po polsku | |
Жанр | драматычны фільм |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
У ролях | Эвард Жэнтара Міхал Анёл Дарота Камінская Збігнеў Бучкоўскі Ежы Трэля |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мастак | Teresa Barska[d] |
Вытворчасьць | Задыяк |
Дата выхаду | травень 1983 |
Працягласьць | 88 хв. |
Краіна | ПНР |
Мова | Польская |
Старонка на IMDb |
Зьмест
рэдагавацьЛетам 1978 году двое мужчын Пётра Р. і Міхал Шчэрбец едзе на паўночы-ўсход ПНР. Яны прыехалі ў вёску, каб маляваць на сьценах касьцёлу. Перад пачаткам работы маладыя людзі едуць на чыгуначны прыпынак, каб сустрэць маладую жанчыну Дароту. Яна сяброўка і жонка аднаго з маладых мужчын па імю Пётра. Усе трое жывуць у месьце, а для іх вёска — месца для адпачынку. Жыцьцё на вёсцы не падыходзіць для адпачынку. Яны знаёмяцца зь мясцовымі насельнікамі. Сярод іх былі маладыя мужчыны, якія займаліся дробнымі правапарушэньнямі: незаконная лоўля рыбы, самагонаварэньне і г.д. Яны б'юць сваіх аднавяскоўцаў і зьдзекваюцца зь іх. Новыя асобы зь места адразу пачалі цікавіць злачынцаў. Маладая жанчына вабіць Рамана Сьціпуру, правадыра зграі злачынцаў. Па-ціху правадыр і яго таварыш па злачынствах бачыць голую маладую жанчыну, якая загарае на возеры. Яна яму падабаецца. Пад канец стужкі зграя паланіла дзьвюх мужчын і правадыр зграі сілай зацягвае жонку Пятра ў дом. Стрый (завуць яго Капітан) правадыра зграі ўзяў стрэльбу і прымушае адпусьціць мяшчанаў. Пётра кідаецца на правадыра і забівае яго ударам каратыста. Капітан імгненна страляе ў Пятра і забівае яго.
Вобразы
рэдагаваць- Эвард Жэнтара — Пётра Р.
- Міхал Анёл — Міхал Шчэрбіц
- Дарота Камінская — Дарота, жонка Пятра
- Збігнеў Бучкоўскі — Раман Сьціпура
- Ежы Трэля — Капітан, стрый Рамана Сьціпуры, колішні член АК
Былі іншыя ўдзельнікі ў стужцы.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Зьмест (пол.)
- Фільмвэб
- Айэмдыбі
- Здымкі зь кіно